ба́бка

‘жанчына’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ба́бка ба́бкі
Р. ба́бкі ба́бак
Д. ба́бцы ба́бкам
В. ба́бку ба́бак
Т. ба́бкай
ба́бкаю
ба́бкамі
М. ба́бцы ба́бках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

праба́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Маці дзеда або бабкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Саставіць усё, многае.

П. снапы ў бабкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бобки́ (плоды лаврового дерева) бабкі́, -ко́ў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́бчыць

‘звальваць у бабкі пакосы (бабчыць грачыху)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ба́бчу ба́бчым
2-я ас. ба́бчыш ба́бчыце
3-я ас. ба́бчыць ба́бчаць
Прошлы час
м. ба́бчыў ба́бчылі
ж. ба́бчыла
н. ба́бчыла
Загадны лад
2-я ас. ба́бчы ба́бчыце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ба́бчачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ба́бкаII (сустав, кость) ба́бка, -кі ж.;

игра́ в ба́бки гульня́ ў ба́бкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чырвонагало́вік, ‑а, м.

Тое, што і падасінавік. Чырвонагаловікі і бабкі хаваюцца ў высокай траве на палянах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фестыва́ль, ‑ю, м.

Грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога‑н. віду мастацтва. Фестываль мастацкіх фільмаў. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі калгаснай самадзейнасці. Дуброўскі. / у іран. ужыв. Бабкі, бабкі!.. Цішэй там, фес[ты]валь устроілі. Пташнікаў.

[Фр. festival — урачыстасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праба́бка, ‑і, ДМ ‑бабцы; Р мн. ‑бабак; ж.

Маці дзеда або бабкі. Так і перадавалася .. [люстра] кожнай першай дачцэ.. — Ой! — ускліквае Лідка. — Аж ад прабабкі яшчэ?.. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́бка 1, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Тое, што і баба ​1 (у 1 знач.). [Марыя Хведараўна:] — Я ўжо хутка бабкай стану, вунь дачка піша — унука мне скора пародзіць... Марціновіч.

2. Разм. Старая жанчына наогул. Старэнькія бабкі гаротна ківалі галовамі і цяжка ўздыхалі. Колас.

3. Уст. Жанчына, якая прымае дзяцей у час родаў. Пачакай радзіць, дай па бабку схадзіць. Прыказка.

4. Памянш.-ласк. да баба ​1 (у 3 знач.). [Шарэйка:] — Ці лёгка спалася, ці добра ўсталася, бабкі мае ненаглядныя! Брыль.

•••

Бабка надвае варажыла (гадала) — яшчэ невядома.

ба́бка 2, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Надкапытны сустаў у жывёлы, а таксама косць гэтага сустава.

2. Сталёвае кавадлачка для кляпання касы. На грудку, забіўшы ў пянёк бабку, Кузьма сеў кляпаць косы. Сачанка.

3. Страва, прыгатаваная з дранай бульбы. Пасярод стала, вывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.

4. Род здобнага печыва. А пірагі, як сонца, ззялі, І ў роце бабкі раставалі. Колас.

5. Грыб з цёмна-бурай шапкай на высокай ножцы; падбярозавік. Трапляюцца.. ружовыя танканогія сыраежкі і распоўзлыя старыя бабкі — і хоць бы адзін баравічок. Сачанка.

6. Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом. Ёсць асаблівая прыгажосць у полі, калі яно ўжо не шасціць калоссем, але яшчэ не зусім апусцела, бо бабкі стаяць у рады на кожнай палове, нібы вартавыя. Чарнышэвіч.

•••

Падбіць бабкі гл. падбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)