мерканты́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы меркантылізму (у 1 знач.).

2. перан. Кніжн. Да дробязі ашчадны, своекарыслівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчётливый

1. (бережливый) ашча́дны;

2. (осторожный) разва́жлівы, асцяро́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сберба́нк (сберега́тельный банк) ашчадба́нк, -ка м. (ашча́дны банк).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Ашчадны, запаслівы. — Я хоць у .. кішэню [Гушкі] не глядзеў, але думаю, што ён сабраў крыху. Ён зборлівы чалавек. І працавіты. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́слы ’выкладзены коратка, лаканічны; кароткі’ (ТСБМ), сьці́слы, сьці́склы ’сціснуты, шчыльны; кампактны’ (Ласт.), сці́слы, сці́склы, сці́склівыашчадны, скупаваты’ (брасл., паст., смарг., Сл. ПЗБ), сці́слы ’сціпла, ашчадна жывучы’ (Нас.), ’ашчадны, скупы’ (Бяльк.), ’скупы, прагны’ (Ян., Жд. 2), ’вельмі скупы, хцівы’ (Растарг.), сці́склы ’эканомны’ (Ян.), сці́склівыашчадны, які намарна нічога не пусціць’ (Варл.), сці́слівы ’сарамлівы’ (Мат. Гом.). З польск. ścisły, старое ścisliwy, ściskły ’шчыльны; дакладны; скупы’, якое ад ściskać ’сціскаць’ < ciskać ’ціскаць’ (Брукнер, 530; Борысь, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каркуля́тныашчадны’ (КЭС, лаг.), да каракуль (гл.), з суфіксацыяй на ‑агны (‑ai‑ьnъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаспада́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Эканомны, ашчадны, руплівы ў вядзенні гаспадаркі (пра чалавека). Кабета яна [Кацярына] гаспадарлівая — не можа дапусціць, каб «прадукцыя» псавалася. Скрыпка. [Лукашу], рупліваму і гаспадарліваму, хацелася хутчэй пачынаць уборку. Кавалёў. // Уласцівы такому чалавеку; дзелавы, клапатлівы. Гаспадарлівыя рукі. □ Максімка ішоў і гаспадарлівым вокам аглядаў сенажаць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сберега́тельный ашча́дны;

сберега́тельная ка́сса ашча́дная ка́са;

сберега́тельная кни́жка ашча́дная кні́жка;

сберега́тельное лече́ние мед. зберага́льнае (ашчаджа́льнае) лячэ́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скупы́, -а́я, -о́е.

1. Празмерна беражлівы, да прагнасці ашчадны.

Скупая суседка.

Скупа (прысл.) траціць грошы.

2. Які сведчыць аб празмернай беражлівасці, прагнасці.

С. падарунак.

3. Які не дасягае крыху якой-н. меры, вагі і пад., няпоўны (разм.).

С. беркавец сена.

С. кілаграм цукру.

Скупая вячэра (бедная, мізэрная).

4. перан. Недастатковы, слабы ў сваім праяўленні; умераны, стрыманы.

С. дожджык.

Скупыя словы пахвалы.

С. на словы чалавек (які маўчыць).

|| наз. ску́пасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашчаджа́ць ’эканоміць, адкладаць у запас’ (КЭС, лаг.), ашчадны ’беражлівы’ (БРС, Гарэц.), ашчэдны (Касп., КЭС, лаг.), укр. ощажати, ощадний, польск. oszczędzać, oszczędny, oszczędač, чэш. дыял. oščadať se ’скупіцца’. Да прасл. ščediti, параўн. шчадзіць ’берагчы’, шчадны ’беражлівы, эканомны’; цэнтральнаславянскі арэал сведчыць, магчыма, пра інавацыю з цэнтрам хутчэй за ўсё на польскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)