шкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак.

1. каго (што). Адчуваць жаль, спагаду да каго-н.

Ш. бежанцаў.

2. каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць, скупіцца, не даваць.

Людзі не шкадавалі жыцця для абароны айчыны.

Ш. грошы або грошай.

3. аб чым і з дадан. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н.

Ш. аб зробленых памылках.

Шкадую, што не пайшоў у тэатр.

4. з інф. Не адважвацца што-н. зрабіць.

Я шкадую зразаць гэта дрэва.

|| зак. пашкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́скудзь ’нягоднік’ (Варл.), ’брыда’ (Стан.), ’нечысць’ (Байк. і Некр.), по́шкудзь ’гнюс’, ’благі чалавек’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Гл. паскуда; сумненні ў традыцыйнай этымалогіі *pa‑skǫda (< *po‑skǫditi, гл. шчадзіць, ашчаджаць) па семантычных і словаўтваральных прычынах выказвае Банькоўскі (2, 510): мяркуе пра сувязь са стараж.-рус. кудити, параўн. пракуда, гл.). Саўка (Запісы 23, 55–56) выводзіць з літ. paskaũdinti ’выклікаць боль’ < skaudùs ’балючы, пакутлівы, хворы’, чым тлумачыцца таксама варыянтнасць по‑/па‑ і “традыцыйная” для балтызмаў альтэрнацыя с/ш, што пры ўліку верагоднага ўсходнеславянскага паходжання польск. paskuda (Банькоўскі, там жа) здаецца мажлівым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шкадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

1. каго. Адчуваць жаль, спагаду да каго‑н. Камунаркі збоку Плакалі няўзнак, Свайго камунара Шкадавалі так. Купала. Шкадуюць людзі палячку, наракаюць на Арцёма за ганарлівую натуру. Гарэцкі. Ганька шкадуе цётку, і ёй хочацца зрабіць цётцы хоць нейкую палёгку, хоць чым дапамагчы ёй. Васілевіч.

2. каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць. [Людзі] не шкадавалі і жыцця, каб абараніць свае землі і сваю справу. Шахавец. Толькі іграйце, музыкі, мацней, Ды не шкадуйце цымбал і смыкоў. Танк. // Не даваць, скупіцца. Да таго ж, у гэтай прыгодзе з аброццю або ў хітрыках дзеда, які шкадаваў унучцы ежы, было мінулае Шарупічаў. Карпаў.

3. аб чым і з дадан. сказам. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго‑н. Гануля шкадавала, што ўвечары больш яна гаварыла, ёй хацелася, каб Яўхім расказаў усё-усё, дзе ён быў і што бачыў, як людзі жывуць на свеце. Гурскі. Не шкадую я аб згубленым, Рад таму, што знойдзена. Звонак.

4. з інф. Не адважвацца што‑н. зрабіць. Максім прыдзірліва сачыў за спідометрам, шкадаваў праехаць лішні кіламетр. Шамякін. Трэба было ісці, а я нібы шкадаваў наступаць на месца, дзе толькі што ступала яна. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бере́чь несов.

1. (содержать в целости, хранить) хава́ць, захо́ўваць;

бере́чь госуда́рственную та́йну хава́ць (захо́ўваць) дзяржа́ўную та́йну;

2. (не давать напрасно расходоваться, портиться чему-л.) берагчы́, ашчаджа́ць ула́снасць;

бере́чь вре́мя берагчы́ час;

бере́чь хлеб от по́рчи берагчы́ збо́жжа ад псава́ння;

3. (бережно относиться) шанава́ць, берагчы́;

бере́чь оде́жду шанава́ць во́пратку;

бере́чь здоро́вье шанава́ць (берагчы́) здаро́ўе;

бере́чь как зени́цу о́ка берагчы́ як зрэ́нку во́ка;

бере́чь свою́ шку́ру берагчы́ сваю́ шку́ру;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

щади́ть несов.

1. (только с отрицанием — не давать пощады) не дава́ць лі́тасці (каму, чаму); (жалеть) шкадава́ць (каго, што); (миловать) мі́лаваць (каго, што); лі́таваць (каго, што), лі́тавацца (над кім, над чым);

не щади́ть никого́ не дава́ць лі́тасці ніко́му (не шкадава́ць ніко́га);

судьба́ его́ щади́ла лёс яго мі́лаваў (лі́таваў), лёс над ім лі́таваўся;

2. (беречь) берагчы́, ашчаджа́ць; (жалеть) шкадава́ць (каго, што, чаго); (относиться бережно, заботливо) шанава́ць;

щади́ть здоро́вье берагчы́ (шанава́ць) здаро́ўе;

не щадя́ сил не шкаду́ючы (не ашчаджа́ючы) сіл;

щади́ть самолю́бие берагчы́ самалю́бства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)