ашчаджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

1. Эканомна, па-гаспадарску выдаткоўваць; берагчы.

А. грошы.

2. перан., што. Ахоўваць.

А. сон.

|| наз. ашча́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашчаджа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ашчаджа́ю ашчаджа́ем
2-я ас. ашчаджа́еш ашчаджа́еце
3-я ас. ашчаджа́е ашчаджа́юць
Прошлы час
м. ашчаджа́ў ашчаджа́лі
ж. ашчаджа́ла
н. ашчаджа́ла
Загадны лад
2-я ас. ашчаджа́й ашчаджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ашчаджа́ючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ашчаджа́ць несов.

1. (относиться бережно) бере́чь, сберега́ть, щади́ть;

2. бе́режно расхо́довать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашчаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць; захоўваць. Усё ж выдаткі на будаўніцтва былі выдаткамі: як ні ашчаджаў Бабейка, як ні выкручваўся, эканомячы, дзе можна, а грошы цяклі, нібы праз пальцы. Хадкевіч.

2. перан. Берагчы, ахоўваць. [Маці] павінна была пільнаваць, ашчаджаць [Міколку] сон. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашчаджа́ць ’эканоміць, адкладаць у запас’ (КЭС, лаг.), ашчадны ’беражлівы’ (БРС, Гарэц.), ашчэдны (Касп., КЭС, лаг.), укр. ощажати, ощадний, польск. oszczędzać, oszczędny, oszczędač, чэш. дыял. oščadať se ’скупіцца’. Да прасл. ščediti, параўн. шчадзіць ’берагчы’, шчадны ’беражлівы, эканомны’; цэнтральнаславянскі арэал сведчыць, магчыма, пра інавацыю з цэнтрам хутчэй за ўсё на польскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашчаджаць, берагчы, зберагаць, адкладаць, збіраць, шанаваць, эканоміць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ашча́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ашчаджаць і ашчаджацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчаджа́цца, ‑аецца; незак.

1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць. Напэўна, ні адна беражлівая гаспадыня не ашчаджаецца так, як ашчаджаліся нашы лесарубы. Пальчэўскі.

2. Зал. да ашчаджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сберега́ть несов.

1. (сохранять) захо́ўваць, зберага́ць;

2. (копить) ашчаджа́ць, збіра́ць, зберага́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашчаджа́цца несов.

1. бе́режно расхо́довать, быть бережли́вым;

2. страд. бере́чься; сберега́ться; щади́ться; бе́режно расхо́доваться; см. ашчаджа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)