дагле́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дагледзець, даглядзець.

2. у знач. прым. Акружаны клопатам; выпеставаны, ахайны. Конь быў заўсёды гладкі, дагледжаны. Бядуля. Дагледжаныя краны дрэў радавалі позірк... Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чысцю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі чысты. Чысцюткі пакойчык. □ Відаць, ад прыроды ахайны, дагледжаны, у мяккіх валёнках, ватных штанах, чысцюткай сарочцы і лёгкім цёплым пуловеры, дзед Іван падобны да акадэміка на пенсіі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чысцёха, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цёсе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Вельмі ахайны, акуратны чалавек, які вызначаецца празмерным імкненнем да чыстаты і парадку. Гаспадыня мая любіць парадак, вялікая чысцёха. Далідовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выханда́сы ’жэсты, міміка’, выханда́снік ’мім’ (Шпіл.). Няясна. Магчыма, роднаснае хандо́га ’той, хто любіць чыстату, ахайнасць’ (гл.), выхандо́жыцца ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Нас.), рус. худо́гий ’дасведчаны, вопытны’, укр. худо́га ’майстар, мастак’, польск. chędogi ’чысты, ахайны’, chędožyć ’чысціць, прыбіраць; цвічыць’ (Аб апошніх гл. Брукнер, 178 і наст.; Фасмер, 4, 282). Адносна суфіксацыі параўн. выкрутасы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стры́гчыся, стрыгуся, стрыжэшся, стрыжацца; стрыжомся, стрыжацеся, стрыгуцца; пр. стрыгся, ‑лася; незак.

1. Падстрыгацца, стрыгчы сабе валасы. Ён не вельмі ахайны, Іван, па тры месяцы не стрыжэцца, не абразае пазногцяў, але што датычыць чыгуначных зводак, то тут ён педантычны, нібы бухгалтар. Навуменка.

2. Насіць валасы, падстрыжаныя якім‑н. чынам; насіць кароткія валасы, пастаянна падстрыгаць іх. Валасы .. [Данусі] былі падстрыжаны так, як стрыгуцца кітайскія дзяўчаты. Карпюк.

3. Зал. да стрыгчы (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прынцыпа́л ’начальнік, гаспадар у адносінах да падначаленых’ (ТСБМ), прынцыпа́лка ’завадатарка’ (Нас.), прынцыпа́лухаахайны чалавек’ (Сіг.). Адзначаецца ўжо ў ст.-бел. з цікавым значэннем — принципалъ ’завадатар якой-небудзь крымінальнай справы’. Запазычана са ст.-польск., сучаснае польск. pryncypał ’шэф, кіраўнік’, адтуль жа і ўкр. принципа́л ’гаспадар, начальнік; пра кіраўніка якой-небудзь установы, прадпрыемства’, што, у сваю чаргу, з лац. principālis ’першы, галоўны, найважнейшы’ (ЕСУМ, 4, 575; Банькоўскі, 2, 806).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аха́яць1 ’ачысціць, прывесці ў належны выгляд’ (Касп., Бір. Дзярж., Сцяц.), ’прыбраць’; ахаіць, ’ачысціць, выпратаць’ (Др.-Падб., КЭС, лаг.), ахайваць ’мыць, прыбіраць, ачышчаць’ (Сцяц.), ахаяцца ’памыцца, прыбрацца’ (Сцяшк.), ахайлівы ’які захоўвае чысціню’ (Др.-Падб.), ахайны ’акуратны’ (БРС, Сцяшк., КЭС, лаг.), ахайнасць (БРС, Гарэц.), укр. ахаяти, охаювати, охайний, охайність, рус. дыял. охаять, польск. дыял. ochaić, ochajny, ochajtiośćукр., Варш. сл.). Ад хаяць ’чысціць, даглядаць’.

Аха́яць2 ’абгаварыць, зняважыць’ (КТС). Ад хаяць ’лаяць, зневажаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подо́бранный разг.

1. прич. падабра́ны; (собранный) сабра́ны; (поднятый) падня́ты;

2. (подвёрнутый) падагну́ты; падабра́ны, падня́ты; (о ногах) падку́рчаны;

3. (отобранный, найденный — о подходящем) падабра́ны; см. подбира́ть;

4. прил. падця́гнуты; (опрятный) аха́йны; (аккуратный) акура́тны;

подо́бранный вид падця́гнуты (акура́тны) вы́гляд;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нязгра́ба ’няўдалы чалавек’ (кап., Нар. словатв.), нязгрэ́ба ’няўдалы, няспрытны’ (Сцяшк.). Відаць, другаснае ўтварэнне ад нязгра́бны ’нястройны, няўклюдны’ (Касп., Бяльк.), ’неахайны; няўклюдны, нястройны; неасцярожны’ (Нас.), нязграбны ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’тоўсты, непаваротлівы’ (ТС), ад зграбны ’стройны’ (гл.), што лічыцца паланізмам (ад grabic, Брукнер, 155); унутраная форма — ’прыгладжаны, прычасаны, ахайны’, параўн. згрэ́баць ’зграбаць’ (ТС). Параўн., аднак, серб.-харв. незграпно ’нязграбна’, што магло б паставіць пад сумненне названую этымалогію, параўн. несграбно ’нястройна, непрыемна, без усякага парадку’ (Мядз.). Сюды ж нязграбнік ’няўклюдны чалавек’ (Янк. 3.), незграбо́цё ’тс’ (Сцяшк. Сл.), незграбэ́йла (нізграбэйла) ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), паводле аўтараў слоўніка, з літ. nezgrabáila ’тс’, што можна прыняць толькі з улікам словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саро́чка ’мужчынская (верхняя і сподняя) або жаночая (сподняя) кашуля’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Маш., Чач., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), саро́чачка ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. соро́чка ’кашуля’, рус. соро́чка, дыял. сорочи́ца ’сялянская кашуля’, ст.-рус. сорочька, ст.-слав. срачица ’сарочка’, царк.-слав. срака, сракы, Род. скл. ‑ъве, славен. sráčica, srájca, srájčka. Прасл. *sorčica < *sorka (гл. Сной₁, 599). Мяркуецца роднасць з літ. šar̃kas ’адзежа, суконны сурдут рыбакоў’, švar̃kas ’пінжак, халат’, лат. svā́rks ’сурдут, пінжак’. Зычны ‑v‑ тлумачыцца тут уплывам літ. švarùs ’чысты, ахайны’, гл. Траўтман, 299; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1144. З прычыны наяўнасці ‑š‑ у балцкіх словах Фасмер (3, 727 і наст.) адхіляе думку аб запазычанні з германскіх, параўн. ст.-ісл. serkr ’кашуля, сурдут, штаны’, англ.-сакс. sierce (*sarkjôn‑) ’тс’, як меркавалі аб гэтым Сабалеўскі і інш. (Фасмер, там жа). Адвяргаюцца версіі Мюленбаха–Эндзеліна (3, 1144) і Фрэнкеля (IF, 52, 298) з розніцы ў значэннях узвядзенне слав. *sorčica да сяр.-лац. sarica, sērica ’шоўк’, алб. sharkë ’род плашча з белай воўны’; гл. аб гэтым Фасмер, 3, 724. Аб параўнанні з алб. sharkë ’род плашча з белай воўны з чырвонымі крапінкамі’ і з авесц. surī ’скура’, хец. kari̯ia ’пакрываць’ гл. Сной, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)