бязбожнік, бязверца, атэіст; грэшнік (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Атэі́зм. Паводле Крукоўскага, Уплыў, 81, праз рускую. У рус. атеизм з XVIII ст. (аѳеисм — 1722), Біржакава, 344. Паводле Біржакавай, з лац. atheismus < грэч. ἄθεον, ἀθεία непасрэдна і праз укр. атеизм (Цімчанка — XVI ст.); наяўнасць слова ў стараўкраінскай мове стварае магчымасць яго наяўнасці ў старабеларускай, аднак у адрозненне ад атэіст (гл.) слова, відаць, не замацавалася і ў сучасную беларускую мову трапіла праз рускую. Улічваючы прыведзеныя Біржакавай матэрыялы, франц. athéisme, на якое як на крыніцу ўказвае Шанскі, 1, А, 170, магло садзейнічаць замацаванню слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недаве́рак ’той, хто не верыць’ (Бяльк., ТСБМ): Niedawierki każuć, szto czerwiaka zubatocza niema na świeci (Пятк. 2), ’дысідэнт, не адной веры’ (Нас.), недавя́рак ’недаверлівы чалавек’ (Сцяц.), ’злыдзень, прахвост’ (дзярж., Нар. сл.), укр. недові́рок ’рэнегат; малаверны’, польск. niedowiarek ’няверны, ерэтык, адшчапенец; няверуючы, атэіст; малаверны чалавек’. Здаецца, што тут аб’ядналіся розныя па паходжанню словы; адны з іх утвораны ад не давяраць або з больш ранняга спалучэння не да веры (польск. nie do wiary) ’цяжка паверыць’, якія маглі з’явіцца самастойна ў кожнай з моў, іншыя запазычаны з польскай мовы, куды, як мяркуецца, трапілі з чэш. nedověrek ’ерэтык, адступнік’ (параўн. Урбаньчык, ZPSS, 1988, 457).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)