Атрэ́п’е ’адыходы пры трапанні льну’ (БРС), ’парванае адзенне’ (Інстр. I); отрэпы, отрэпыны (Влад.), атрэпкі ’адыходы льну’ (Янк. I). Рус. отрепье ’адыходы льну; парванае адзенне’. Утворана з суф. ‑ие (‑ьje) ад дзеяслова атрапаць, утворанага з прэфіксам а‑ (о‑) ці ад‑ (otъ‑) ад трапаць (гл.). У іншых варыянтах выкарыстаны іншыя суфіксы: нулявы, ‑ін(ы), ‑ък(і).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
растрепа́ть сов.
1. разг. растрапа́ць, пашарпа́ць, падра́ць;
2. (взлохматить, взъерошить) разг. растрапа́ць, раскудла́ціць;
3. (лён, пеньку) растрапа́ць, атрапа́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абтрапа́ць сов.
1. (привести в негодность) обтрепа́ть, отрепа́ть, ободра́ть;
2. (очистить) отряхну́ть;
а. пыл — отряхну́ть пыль;
3. см. атрапа́ць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
атрэ́сці, атрасу, атрасеш, атрасе; атрасём, атрасяце; пр. атрос, атрэсла і атрасла; зак., што.
Трасучы, ачысціць што‑н. ад чаго‑н.; абтрэсці. Старэйшая дзяўчына паднялася, атрэсла са спадніцы траву і пясок. Асіпенка. Капеж зіме хвіліны лічыць, атрэслі снег цяжкі лясы. Машара. // Абабіць што‑н. трасучы, калоцячы; абкалаціць. Атрэсці грушу. // перан. Пазбавіць ад чаго‑н. нежаданага, непрыемнага, дакучлівага. Народы нашы чорнай долі здзек атрэслі, І больш гісторыя кайданаў не начэпіць. Пушча. Зноў зацвітуць лугі, даліны, І атрасуць свой сон лясы. Колас.
•••
Рукі атрэсці гл. атрапаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)