ве́дамства, ‑а, н.

Галіна дзяржаўнага кіравання і сістэма ўстаноў, якія яе абслугоўваюць. Ваеннае ведамства. □ Пячатка клалася ясна, .. і абадок з назваю ведамства і асяродак з назваю завода відны былі вельмі добра. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серде́чникI м.

1. бот. буймі́на, -ны ж.;

2. техн. стры́жань, -жня м., асяро́дак, -дка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэнтр, асяродак; сэрца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сарцаві́на, ‑ы, ж.

1. Унутраная частка сцябла (ствала) або кораня раслін. Ссеклі злыдні дзіва-дрэва, Сэрца вынялі з яго, Каб не чулі болей спеву Найдзіўнейшага таго, А дубок без сарцавіны Злосна кінулі на дол. Колас. Дзесяць год! За гэты тэрмін дрэва Дзесяць раз убор зялёны зменіць, Дзесяць пакаленняў салаўіных Выкалыша на сваіх галінах, Дзесяць залатых кругоў адложыць, Як пярсцёнкаў, каля сарцавіны. Танк. // Унутраная накрытая абалонкай частка плода. Сарцавіна яблыка.

2. Сярэдняя частка, сярэдзіна чаго‑н. Хрусне, расколецца [камень] Напалавіну, — Блісне слязінкай Слюда сарцавіны... Лойка. // перан. Аснова, сутнасць чаго‑н.; асяродак. [Наталля Іванаўна:] — Ты [Валера] ва ўсім старайся асяродак разгледзець, сарцавіну. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стры́жаньасяродак, сарцавіна расліны’, ‘згустак гною ў нарыве’, ‘вось або апора чаго-небудзь’, ‘сярэдзіна ракі, быстрыня’ (ТСБМ, Варл.), ‘асяродак нарыва’, ‘сарцавіна смалістага дрэва або смалісты сук’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘сарцавіна’, ‘шчыльная драўніна’, ‘палена’, ‘асяродак (у морквы)’, ‘адросткі пяра пасля лінькі птушак’, ‘згустак малака’ (Сл. ПЗБ), ‘стрыжань дрэва’, ‘асяродак скулы’, ‘быстрыня; незамерзлае месца ў рацэ’ (Бяльк., Сцяшк.), ‘асяродак у хвоі’, ‘бруд, гной у нарыве’ (Янк. 1, Сл. Брэс.), ‘самае глыбокае месца ў возеры, рацэ’, ‘згустак гною ў нарыве’ (Растарг.), ‘стрыжань скулы’ (кіраў., нараўл., Шатал.; Юрч. Вытв.), ‘стрыжань дрэва, нарыва’ (ТС, Шымк. Собр., Касп.), стры́жэнь ‘моцны струмень у цячэнні ракі’ (ТС), ‘агрэх’ (ПСл), стрыжэ́нь ‘галоўны корань дрэва’ (Сцяшк.), стрыжі́нь ‘смалістае дрэва’ (кам., Ск. нар. мовы), стрыжо́нак ‘стрыжань (дрэва, нарыва)’ (Мат. Гом.), стрыжэ́ністый ‘з тонкім слоем абалоні (пра дровы)’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.). Параўн. укр. стри́жень ‘стрыжань (дрэва, скулы, ракі)’, рус. сте́ржень ‘тс’, ‘стрыжань у механізмах’, стре́жень ‘быстрыня ў рацэ’, рус.-ц.-слав. стрьжень ‘сарцавіна’, ц.-слав. стържьнь ‘тс’, польск. rdzeń, zdrżeń, чэш. stržeň ‘стрыжань нарыва’, славац. stržeň ‘сарцавіна дрэва; мядовы сот’, серб.-харв. стр̏ж ‘сарцавіна’, харв. старое stržen ‘тс’, славен. stržên ‘стрыжань дрэва, нарыва, ракі’, макед. срж ‘касцявы мозг; сарцавіна’. Прасл. *strьženь або *strьžьnь (рэканструкцыя Фасмера, 3, 757–758), роднаснае ст.-прус. strigeno ‘мозг’, далей, швед. streke ‘стрыжань цячэння’ (*strikan‑); гл. Траўтман, 290; Мее, Études, 432. Фасмер (там жа) першасным значэннем слова лічыць ‘сарцавіна’. Бязлай (Eseji, 138) фармальныя адрозненні тыпу рус. стерженьасяродак’ і стрежень ‘быстрыня’ лічыць неістотнымі, паколькі яны ўзаемазамяняльныя і адлюстроўваюць старыя (мажліва, яшчэ даславянскія) адрозненні ў даўжыні. Сной (у Бязлай, 3, 336–337) рэканструюе прасл. *strьžę, Р. скл. *strьžene, В. скл. *strьženь ‘сярэдзіна рачнога патока’, якое, на яго думку, узыходзіць да прасл. *strigti ‘стрыгчы’, з семантычным развіццём ‘нешта адрэзанае’ > ‘стужка, паласа’ > ‘рачны паток’. Значэнні ‘стрыжань дрэва, нарыва’ ён тлумачыць як метанімічны перанос ‘сярэдзіна рачнога патока’ > ‘сярэдзіна ствала дрэва, нарыва і да т. п.’. Гл. яшчэ Сной₁, 617; ЕСУМ, 5, 441 (разглядаюцца як амонімы стрижень1, 2асяродак’, ‘быстрыня ў рацэ’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адаро́бка ’трубка з ліпавай кары для намотвання нітак для сушкі’ (Касп.), ’калі ў нейкай рэчы асяродак выпаражніцца, а бакі стаяць’ (КЭС, КТС). Параўн. адаробак ’старая бытавая рэч’, адаробачны ’ўстарэлы’ (Яўс.). Гл. дораб ’плецены кош’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суха́рынаасяродак, стрыжань (у дрэве)’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. дыял. суха́рина ’сухое дрэва’, польск. suchorzyna ’таполя, ясакар, Populus nigra L.’. Да сухі (гл.), г. зн. больш сухая частка ў параўнанні з абалонню, гл. сухар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серёдка ж.

1. разг. сярэ́дзінка, -кі ж.;

2. (сердцевина) прост. асяро́дак, -дка м.;

серёдка на полови́нку ні то́е ні сёе, так сабе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Астры́жань ’стрыжань’ (Нас.). А‑ мае пратэтычны характар перад спалучэннем зычных у стрыжань (гл.). Адсюль і астрыжо́накасяродак у хвоі, нарыве’ (Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.); для націску трэба ўлічыць стрыжэ́нь галоўны корань дрэва’ (Сцяшк.). Параўн. зафіксаванае Насовічам астры́жанак ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’ (остриженокъ) ці ’маладое сукаватае дрэва ці бервяно’ (астриженокъ). Магчыма, аднак, і іншае паясненне некаторых значэнняў слова астрыжанак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэж1 ’дрэва, у якім асяродак не ў цэнтры’ (Шатал., Клім.), ’унутраная амярцвелая частка дрэва’ (Жыв. сл.), ’хвоя з крохкай і цвёрдай драўнінай’ (ТС). Рус. кряж ’вялікае моцнае дрэва’, ’калодны вулей’, ст.-рус. кряжь ’брус’. Першапачаткова ’круглы брус’ да прасл. kr^gъ ’круг’ з іншай ступенню аблаўта (прасл. kręg‑jь) (Фасмер, 2, 391).

Крэж2 ’прыбярэжная мель на возеры’ (Нар. лекс.). Укр. кряж ’бугор’. Да * kręg‑jь ’акруглы’. Гл. крэж©.

Крэж3 ’абрыў на дне возера; паглыбленне, яма’ (Яшк.). Гл. крэж2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)