бе́режный асцяро́жны, беражлі́вы; (заботливый) клапатлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асцяро́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і асцярожны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благоразу́мный разва́жны, разва́жлівы; (осторожный) асцяро́жны; (разумный) разу́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расчётливый

1. (бережливый) ашча́дны;

2. (осторожный) разва́жлівы, асцяро́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аба́члівы, ‑ая, ‑ае.

Асцярожны, разважлівы, прадбачлівы. Абачлівы чалавек. // Абдуманы, узважаны. Абачлівы ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змы́слы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Кемлівы, знаходлівы. — [Дзед Талаш] чалавек змыслы, хітры, асцярожны, але рашучы і смелы і чалавек паважаны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філёр, ‑а, м.

Тайны паліцэйскі агент; сышчык, шпік. [Валодзя:] — Толькі будзьце асцярожны, тут апрача паліцыі многа філёраў і шпікоў. Машара.

[Фр. fileur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засцяро́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца з засцярогай; асцярожны. Гэты нясмелы засцярожлівы стук моцна ўразіў бабку і прымусіў забіцца яе сэрца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беражо́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад берагчы.

2. у знач. наз. беражо́ны, ‑ага, м. Які беражэ сябе, асцярожны, клапатлівы. Беражонага і бог беражэ. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празме́рна, прысл.

Занадта, залішне. Быў.. [Канькоў] у новым гарнітуры, чыста паголены, празмерна ўзбуджаны і вясёлы. Асіпенка. Лясны жыхар, каб не пажыць бяды, Як правіла, празмерна асцярожны. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)