осла́бнуть сов., разг.
1. (ослабеть) аслабе́ць;
2. (стать менее упругим, менее натянутым) асла́бнуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расхля́бацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расхістацца, аслабнуць. Гайка расхлябалася.
2. перан. Стаць недысцыплінаваным, распусціцца. Хлопец расхлябаўся, не слухаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нася́дваць ’псавацца’: Вочы насядваюць ад курынай слепаты (дзятл., Сл. ПЗБ). Да сядаць, сесці ’аслабнуць, згубіць энергію, вастрыню’, параўн. зрок сеў, сучаснае сеў акаму‑ лятар ’страціў зарад’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
поосла́бнуть сов., разг.
1. (стать слабее) аслабе́ць, асла́бнуць;
2. (стать менее упругим, менее натянутым) паслабе́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пасла́бнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; пр. паслаб, ‑ла; зак.
Аслабнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Вяроўкі паслаблі. □ — Б’е [машына] па нагах, кажаш? — ажыляецца зноў Вейс. — Дык гэта буксавыя яліны паслаблі... Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпусці́цца, -пушчу́ся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак. (разм.).
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабнуць, стаць менш нацягнутым, заціснутым.
Папруга адпусцілася.
2. Страціць загартоўку.
Сякера адпусцілася.
3. перан. Палагаднець, стаць больш згаворлівым.
Маці пазлуе крыху і адпусціцца.
4. Даравацца (пра грэх, віну і пад.).
Ім віна не адпусціцца — прыпомніцца ўсё.
|| незак. адпуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць слабым, слабейшым. Талімон адступіў ад цяжкай работы, таму што паслабеў здароўем. Кулакоўскі.
2. Аслабнуць — пра ўсіх, многіх. Але паправіць што-небудзь не было магчымасці, бо ўсе паслабелі так, што не маглі нават трымаць вінтовак. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ашчаве́ць 1 ’звянуць, аслабнуць’ (Байк. і Некр.). Няясна, магчыма, да ашчавець 2, параўн. прастамоўнае скіснуць ’страціць настрой, здацца’ або да шчавы ’пусты’, параўн. рус. щавый ’пусты; пульхны’ (з тъщавъ ад тъщъ, параўн. тощий ’пусты, слабы’, гл. Фасмер, 4, 495).
*Ашчавець 2, ошчаві́ты ’пракіснуць’ (Клім.). Ад шчавы ’пракіслы’, параўн. шчавэ молоко ’пракідае малако’ (Вешт. 390).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зату́хнуць, ‑не; пр. затух, ‑ла; зак.
1. Перастаць гарэць; патухнуць, пагаснуць. Агонь затух. Лямпа загухла. // перан. Заціхнуць, аслабнуць, спыніцца. Спрэчкі затухлі. □ Не паспела яшчэ затухнуць рэха, як за густымі елкамі, дзе знік заяц, пачуўся страшэнны лямант. Ляўданскі.
2. Спец. Паступова слабеючы, перастаць вагацца, спыніцца (пра радыёхвалі і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмя́кнуць, ‑не; пр. адмяк, ‑ла; зак.
Зрабіцца мякчэйшым ад вільгаці; адсырэць, размякнуць. Гразь на штанах, мусіць, яшчэ з Карчаватак. Падсохла на сонцы за дзень, пасля зноў адмякла ў рацэ, калі цягалі калёсы. Пташнікаў. // Аслабнуць, адваліцца (пра мароз, холад). Удзень было сонечна, марозна і ціха, а перад захадам сонца неба пачало хмурыцца, адмяк мароз і з усходу павеяў вецер. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)