галаду́ха, -і, ДМу́се, ж. (разм.).

Голад (у 2 знач.), галодны час.

Аслабець з галадухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассла́бнуць, -ну, -неш, -не; рассла́б, -бла; -ні; зак. (разм.).

Моцна аслабець, стаць слабым.

Р. ад ношы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абняду́жаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Страціць сілы, здароўе, аслабець.

Абнядужаў дзед.

|| незак. абняду́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паняду́жаць

аслабець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паняду́жаю паняду́жаем
2-я ас. паняду́жаеш паняду́жаеце
3-я ас. паняду́жае паняду́жаюць
Прошлы час
м. паняду́жаў паняду́жалі
ж. паняду́жала
н. паняду́жала
Загадны лад
2-я ас. паняду́жай паняду́жайце
Дзеепрыслоўе
прош. час паняду́жаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкасі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ко́сіцца; зак.

Аслабець ад стомленасці, моцнага хвалявання, узрушэння.

Ногі падкасіліся.

|| незак. падко́швацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зда́цца

‘спыніць супраціў, даверыцца, аслабець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зда́мся здадзі́мся
2-я ас. здасі́ся здасце́ся
3-я ас. зда́сца здаду́цца
Прошлы час
м. зда́ўся здалі́ся
ж. здала́ся
н. здало́ся
Загадны лад
2-я ас. зда́йся зда́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зда́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

знемагчы́, знемагу́, знямо́жаш; знямо́жа; знямо́г, знемагла́, -ло́; знемажы́, зак.

Страціць сілы, аслабець, дайсці да знямогі.

З. ад доўгай дарогі.

З. ад смагі.

|| незак. знемага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уціхамі́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. Супакоіцца, суняцца; аслабець (пра сілу праяўлення чаго-н.).

Крыкун уціхамірыўся.

Мора ўціхамірылася.

2. Стаць паслухмяным, пакорным, утаймавацца.

Раз’юшаны звер уціхамірыўся.

|| незак. уціхамі́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абамрава́цьаслабець’ (Касп.) да абмерці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аслабле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аслабляць — аслабіць.

2. Стан паводле знач. дзеясл. аслабець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)