нахава́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Схаваць што‑н. у вялікай колькасці. Нахавала вавёрка арэхаў на зіму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налу́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго і без дап.

Лускаючы, ачысціць ад шалупіння якую‑н. колькасць чаго‑н. Налускаць арэхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налуза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Ачысціць ад шалупін і пад. нейкую колькасць чаго‑н. Налузаць поўную талерку арэхаў.

2. Насмеціць шкарлупіннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шышкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Збіраць кедравыя шышкі для нарыхтоўкі арэхаў. Працоўнаму чалавеку ўсюды рабіць трэба. .. Шышкаваць хадзілі: збіраць кедравыя арэхі... Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арэ́хаўка ’птушка Nucifraga caryocatactes’. Назва па сувязі з выкарыстаннем арэхаў у ежу і іх хаваннем у зямлю (БелСЭ). Параўн. паралельную рускую назву: кедровка. Булахоўскі, ВСЯ 1, 1948, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляшчы́на, ‑ы, ж.

Тое, што і арэшына. На ляшчыне .. зелянеюць першыя завязі арэхаў. Лынькоў. / у знач. зб. Там, дзе дарога губляецца ў зарасніку ляшчыны, праглядвае некалькі хат вёсачкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марцыпа́н, ‑а, м.

1. Цеста, прыгатаванае з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам; кандытарскія вырабы з гэтага цеста.

2. звычайна мн. (марцыпа́ны, ‑аў). Пра што‑н. вельмі смачнае, адмыслова прыгатаванае.

[Ням. Marzipan ад іт. marzapane.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінда́ль, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Род раслін сямейства ружакветных з пладамі ў выглядзе арэхаў авальнай формы.

2. ‑ю, зб. Плады гэтага дрэва.

3. ‑ю, зб. Насенне пладоў гэтага дрэва.

[Ад грэч. amygdalus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтапы́рыцца, ‑рыцца; зак.

Вытыркнуцца, выпнуцца. — Дазволь мне, Кавалёў, — левы вус Гурына адтапырыўся, як штык. Чарнышэвіч. Аблазіўшы адзін куст, [Валодзя] пераходзіў да другога, ад другога — да трэцяга, пакуль кішэні ватоўкі не адтапырыліся ад арэхаў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перале́ска ’пралеска’ (Бяльк.). Да пера- і ле́ска1. Першапачаткова азначала расліну, якая расце каля арэхаў (прасл. *lěska ’арэшнік’). Аналагічна ст.-чэш. podléščka, podleštka, чэш. мар. podléska, podlíska, ст.-польск. podlaska, польск. przylaszczka (< *pri lěscě), укр. перелі́ска, пролі́ска, рус. перелеска ’Hepatica Mill. nobilis Garsault.’ (Махэк, Jména, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)