◎ Ле́нткі ’рухавы, хуткі’ (воран., Сцяшк. Сл.). Складае адзіны арэал з усх.-малапольск. lętki (з другаснай назалізацыяй), якое з lelkKlekki ’тс’. Да лёгкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Людае́дзіца ’людаедка’ — так называюць свякроў, нявестку (у песнях) (Нар. Гом.). Лексема складае з рус. людаедица (перм., арханг., тул., арл.) адзін арэал. Да людае́д (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мураве́йнік ’парода мядзведзяў (Ursus formicarius, якія любяць раскопваць мурашнікі’ (Анік., Нас., Касп.). Разам з рус. пск., цвяр., перм. муравейник складае адзіны паўн.-бел.-рус. арэал. Да рус. мураве́й ’мурашка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́сліць (іран.) ’думаць, меркаваць’ (Нас.). З рус. пск., цвяр., смал. муслить ’тс’, муслять ’мудрыць’ складае адзін арэал. Утварылася як кантамінацыя лексем мыслить і мусолить. Пра апошняе гл. Фасмер (3, 16).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Права́дзіць ’праводзіць’ (Нас.; швянч., Сл. ПЗБ). Аўтары апошняга слоўніка параўноўваюць з польск. prowadzić, што, відаць, справядліва, улічваючы месца націску і арэал. Сюды ж правадзі́ны ’провады ў армію’ (лід., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Агаро́д ’гарод’, укр. огород, рус. огород, польск. ogród сад пладовы’ да гарадзіць (гл.), а‑ прэфіксальнае. Арэал распаўсюджання гэтага інавацыйнага ўтварэння досыць абмежаваны. Інавацыя мае семантычны характар (параўн. серб.-харв. оград ’усё, што агароджана’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ага́ч ’дровы’ (Касп.) да цюрк. aɣač. Цікава звярнуць увагу на арэал гэтага слова, якое, як здаецца, на іншай беларускай, рускай і ўкраінскай тэрыторыях не сустракаецца. Магчыма, літоўска-татарскага паходжання (Супрун, ТЛЭ, 43–44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мяншэць, меншаць ’рабіцца меншым’ (ТС). Укр. мёншати, рус. смал. меньшёть, пск. цвяр. меньшить. Разам з польск. mniejszeć ’тс’ складаюць адзіны арэал лексемы, утворанай ад прыслоўя менш. На іншай слав. тэрыторыі — з прыстаўкамі або ад меней.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыладня́цца ’прыстасоўвацца’ (жлоб., Нар. словатв.). Верагодна, як і ладна́ць ’рыхтаваць’ (гл.), з укр. приладна́тися ’прыладзіцца’, приладна́ти ’прыладзіць’. Аб гэтым жа сведчыць арэал рус. дыял.: кур. приладня́ться ’падладжвацца, падлізвацца да некага’, бранск., арл. приладня́ть ’прыладзіць, прымацаваць што-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лівану́ць ’лінуць’ (Яўс.) тэрытарыяльна ўваходзіць у адзін арэал з рус. уладз., разан., кур., тульск., калуж. ливапуть ’тс’. Утворана пры дапамозе суф. ‑nę‑ ад дзеяслова шматразовага дзеяння ‑ліваць < прасл. ‑livati, ‑livaję, які звычайна выступае з прэфіксамі. Да ліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)