Азыза́ць (БРС, Бір., Касп., Шат.), азызнуць (КЭС), азызлы ’апухлы’ (Шат., КЭС), азызнівець ’апухнуць’ (Бір. дыс.) да аслізлы (гл.) ’гладкі? Семантычна параўн. гладкі ў значэнні тлусты’ і гладкі ў значэнні ’аслізлы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́хлы ’поўны, тоўсты, мяккі’ (ТСБМ), ’апухлы’ (ТС), ’пульхны, пышны (пра хлеб)’ (брасл., дзятл., Сл. ПЗБ), ’пухкі’: падушка пухлая, пухлы снег (брасл., в.-дзв., там жа), укр. пу́хлий ’поўны, апухлы’, рус. пу́хлый ’тоўсты, поўны, раздуты’, ст.-чэш. pouchlý ’бясплодны; пусты’, харв. чак. pûhal ’пусты, уздуты, раздуты’, славен. púhel ’тс’, ст.-слав. пухлъ ’пусты’. Прасл. *puxlъ ’надуты’, прыметнік ад *puxati sę ’надувацца’ (гл. пухаць), параўн. Сной, 514; Фурлан–Бязлай, 3, 135. Чарных (2, 85) лічыць усх.-слав. словы новаўтварэннямі на аснове *puxnǫti (гл. пухнуць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абдуле́йка ’фанабэрысты’ (Сцяшк.). Магчыма, да аб‑ду‑лейка < абдулы ’апухлы’ (Бяльк.). Параўн. абдувацца ’пухнуць’ (Бяльк.). Суфіксацыя (‑ейка) характэрна для балтыйскага арэала. Не выключана таксама непасрэднае запазычанне гэтага гродзенскага слова з літоўскага. Параўн. літ. apdùjelis ’дурань’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
азы́злы, ‑ая, ‑ае.
1. Хваравіта тоўсты, апухлы. Азызлы твар. Азызлыя рукі. □ Хада насцярожанай стала — страцілі ногі былую гнуткую цвёрдасць.. Цяпер ныюць ногі, цяжкія, азызлыя. Лынькоў.
2. Азяблы, настылы. На ўзгорачку, у кусточку, пырхала нейкая азызлая птушачка. Гарэцкі. Федзя запомніў больш за ўсё тую апошнюю восень — познюю, сырую, з азызлай зямлёй і нізкімі аблокамі, якія ледзь не чапляліся за вершаліны дубоў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́хнуць ’пухнуць’ (астрав., в.-дзв., віл., даўг., брасл., Сл. ПЗБ), похці ’пухнуць’ (Нас.), похлы ’пухлы’, ’апухлы’ (Нас.). Няясна. Паводле Карскага (1, 246), паралельнае да пухнуць (гл.), што ўзыходзіць да кораня *рьх∼. Цвяткоў (Запіскі, 69), параўноўваючы з польск. pącherz ’пухір’, лічыць, што тут “маем у палякаў і ў беларусаў розныя віды каранёў (з насавым інфіксам і без яго)”.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перакрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак.
1. што. Зрабіць крывым, несіметрычным; перакасіць.
2. звычайна безас. каго-што. Надаць несіметрычны выраз (твару, губам). Апухлы твар .. [Ядзі] перакрывіла. Новікаў. Чалавек запхнуў сала ў рот, але жаваць ужо не мог. Яму звяло сківіцы, перакрывіла рот. Асіпенка.
3. каго. Перадражніць. Я баюся, як г-р-ы-м-л-і-ц-ь, — тонкім дзіцячым галаском перакрывіў .. [Кузьма] дзяўчынку. Хведаровіч. [Ала:] — Валодзька, ведаеш новую навіну!.. — Новая навіна! — перакрывіў яе Валодзя. — Я аб гэтым яшчэ можа тыдзень назад ведаў. Шамякін. — Працава-алі, — перакрывіў Патапавіч, — больш тае гаворкі, як работы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)