Нары́ў ’нарыў, болька’ (Сл. ПЗБ, ТС), нары́ўка ’маленькі нарыў’ (Сл. ПЗБ). Ад нарыва́цьапухаць і гнаіцца’, да рваць (гл.); паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 97), прасл. *naryvъ ’гнайнік’ ад дзеяслова *naryvati ’тузаць (пра боль), нагнойвацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назы́знуць ’напухнуць, набрыняць’: віма назызла (у каровы) (полац., шарк., ул. інф.). Да зызнуць (гл.), адносна этымалогіі параўн. балг. зъзна ’дрыжаць ад холаду’ (гукапераймальнае), адкуль магло развіцца значэнне ’апухаць ад холаду, рабіцца аслізлым (напрыклад, пра рукі)’, параўн. Цыхун, Бел.-рус. ізал., 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брусяне́ць ’успухаць’ (Юрч.). Рус. брюзг‑, бел. брузг‑апухаць, набракаць’ (гл. бел. бру́знуць). На бел. глебе брузг‑ пераходзіць (фанетычная з’ява) у брузк‑ і далей у бруск‑. Адсюль нейкім чынам (напр., з *бруснуць < *брускнуць) стварылася новая аснова брус‑ ’бракнуць’, якая і дала дзеяслоў брусяне́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бру́знуць ’шмат спаць; таўсцець, паўнець’ (Юрч.), бру́зла ’той, хто многа спіць; распаўнелы чалавек’ (Юрч.). Рус. брю́згнутьапухаць, набракаць’. Фасмер (1, 224) з няпэўнасцю параўноўвае з славен. brjȗzga ’снег, як растае’. Бернекер (96), Праабражэнскі (1, 48), Шанскі (1, Б, 206) думаюць, што рус. словы брюзга́, брюзжа́ть, брюзга́ть маглі даць вытворнае са значэннем ’напухаць’ (параўн. слав. *bręk‑ гучаць’; ’набухаць, набракаць’). Параўн. і брусяне́ць ’успухаць’ (гл.). Бел. бру́знуць < *бру́згнуць (*брузкнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пушы́ць1 ’раздуваць, надуваць’ (Арх. Федар.; мсцісл., З нар. сл.; Шымк. Собр.; Шат.; Янк. 1; Некр.; ТС), ’брадзіць’ (Жд. 1), ’пучыць’ (Сцяц.), пу́шыцьапухаць, рабіць пухлым’ (Ян., ПСл), ’веяць’ (паст., Сл. ПЗБ), параўн. укр. пу́шити ’рабіць поўным, надуваць; узрыхляць’, польск. puszyć ’раздуваць’, славен. pušiti ’рыхтавацца да раення (пра пчол)’, серб.-харв. пу̏шити ’дыміць, пыліць’, балг. пу́ша ’тс’ і пад. Да пу́хаць, пухнуць (гл.).

Пушы́ць2 ’рабіць пушыстым; абсыпаць пухам’; перан. ’моцна лаяць, распякаць’ (ТСБМ, ТС, Юрч.). Да пух (гл.), пераноснае значэнне, магчыма, на базе гукапераймальнага пу́хаць ’дуць’, параўн. пу́шыцца ’дуцца на каго-небудзь’, пушы́сты ’пушысты; той, хто ў выпадку незадавальнення дзьмецца (“пушыцца”)’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набрака́ць, набра́кнуць ’набухаць; раздувацца, намакаць’ (БРС, Байк. і Некр., Нас.), ’набухнуць’ (Касп., Гарэц.), набра́кці ’тс’ (Шат.), ныбріка́ць ’набірацца вільгаці’, ныбря́кнуць (Бяльк.), набру́каваць ’намакаць, набірацца вільгаці’ (Нас.), набра́клы (Байк. і Некр., Шат., Нас., Гарэц.), набра́кшае, набра́клае насенне ’намочанае, але не праросшае насенне’ (Жд. 1), укр. набряка́ти, набря́клий, рус. набряка́тьапухаць’, набря́кнуть, польск. nabrzękać, nabrzęknąć ’набухаць, апухнуць’, славен. nabrẹ́kati, nabrẹ́kniti, ’ацякаць, налівацца’, серб.-харв. набреки́вати, набре́кнути ’набухаць, уздувацца’, макед. набрекнува, набрекне ’набухаць, пухнуць’. Аснова *bręk‑ звычайна ў прыставачных утварэннях, што дае падставу для рэканструкцыі прасл. дзеяслова, гл. бра́кнуць, згодна з Бернекерам, анаматапеічнага паходжання (Бернекер, 1, 84); звязваюць з літ. brę́sti ’ўзмацніць, напрэгчы’ (Фрэнкель, 53). Гл. таксама Бязлай, 2, 210; ЕСУМ, 1, 273; БЕР, 1, 76–77; ЭССЯ, 3, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́хнуць1 ’распухаць, разбухаць’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), ’апухаць’: пухнуць людзі ад голаду (Сержп.), по́хнуць ’тс’: шчыка похніць (дрыс., Хрэст. дыял.); параўн. укр. пу́хнути, рус. пу́хнуть, польск. puchnąć, чэш. puchnouti, в.-луж. puchnyć ’пыхнуць, дунуць’, н.-луж. puchnuś se ’ўздуцца’, славен. púhniti ’дунуць; ударыць, піхнуць’, серб.-харв. пу́хнути ’дунуць; сапсаваць паветра’, балг. пу́хна ’пыхнуць; узбіць, выбіць’, макед. пувне ’глуха стукнуць’. Прасл. *puxnǫti суадноснае з *puxati (гл. пу́хаць, параўн. цягаць/цягнуць і пад.); значэнне уздымацца, разбухаць’ характэрна для паўночнаславянскіх моў, грунтуецца на семантыцы ’брадзіць’ (“o skutkach fermentacji, gnicia, rozkładu” гл. Банькоўскі, 2, 963), а форма незак. тр. на ‑nǫ‑ другасная да *puxъti, гл. пухці, і ў паўднёваславянскіх мовах у дзеясловах зак. тр. са значэннем аднакратнага дзеяння пераважала зыходная семантыка імітацыі раптоўнасці руху, выбуху (гл. пух1), параўн. Фурлан–Бязлай (3, 135), дзе зроблена спроба звязаць паўднёваславянскія формы з *pьchati (гл. піхаць, пхнуць). Гл. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 204.

Пу́хнуць2 ’многа спаць, дрыхнуць’ (ТС; ушац., Нар. лекс.; уздз., Жд. 3; светлаг., Мат. Гом.), ’спаць без просыпу’ (Ян.), параўн. польск. арг. puchnąć ’заспаць’. Метафарычнае ўтварэнне на базе пухнуць1; зыходнае значэнне ’брадзіць, гнісці, раскладацца’, параўн. тыпалагічную паралель: серб. дыял. ква̏сити ’ляжаць доўга ў ложку, гультайнічаць’ і ’кіснуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)