электро́нна-апты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электро́нна-апты́чны электро́нна-апты́чная электро́нна-апты́чнае электро́нна-апты́чныя
Р. электро́нна-апты́чнага электро́нна-апты́чнай
электро́нна-апты́чнае
электро́нна-апты́чнага электро́нна-апты́чных
Д. электро́нна-апты́чнаму электро́нна-апты́чнай электро́нна-апты́чнаму электро́нна-апты́чным
В. электро́нна-апты́чны (неадуш.)
электро́нна-апты́чнага (адуш.)
электро́нна-апты́чную электро́нна-апты́чнае электро́нна-апты́чныя (неадуш.)
электро́нна-апты́чных (адуш.)
Т. электро́нна-апты́чным электро́нна-апты́чнай
электро́нна-апты́чнаю
электро́нна-апты́чным электро́нна-апты́чнымі
М. электро́нна-апты́чным электро́нна-апты́чнай электро́нна-апты́чным электро́нна-апты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мано́кль, ‑я, м.

Круглае аптычнае шкло для аднаго вока, якое ўстаўляецца ў вачніцу і ўжываецца замест акуляраў або пенснэ. «Гвардыя першай пойдзе на фронт», — паведамляў якісь дэндзі, з маноклем у воку. Гартны.

[Ад грэч. monós — адзін і лац. oculus — вока.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ларне́т ’род манокля ў аправе’, ’складныя акуляры з ручкай’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (79), з рус. мовы. Зах.-бел. дыялектны варыянт лёрнэт — з польск. lornet(k)a. Крыніцай запазычання з’яўляецца франц. lorgnetteаптычнае прыстасаванне для назірання прадметаў, якія знаходзяцца збоку’ < lorgner ’глянуць, паглядзець’ (Фасмер, 2, 520; Слаўскі, 4, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шкло ср., в разн. знач. стекло́;

свінцо́вае ш. — свинцо́вое стекло́;

павеліча́льнае ш. — увеличи́тельное стекло́;

ля́мпавае ш. — ла́мповое стекло́;

бе́мскае (баге́мскае) ш. — бе́мское (боге́мское) стекло́;

вадаме́рнае ш. — водоме́рное стекло́;

венецыя́нскае ш. — венециа́нское стекло́;

прадме́тнае ш. — предме́тное стекло́;

апты́чнае ш. — опти́ческое стекло́;

аргані́чнае ш. — органи́ческое стекло́;

лю́странае ш. — зерка́льное стекло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панара́ма, ‑ы, ж.

1. Від мясцовасці (звычайна з вышыні), якая цягнецца вельмі далёка. Калі падняцца на вапельную гару, а яна тут жа, крыху на захад ад мястэчка, і зірнуць у бок Нёмана, то перад вамі разгорнецца найпрыгажэйшая панарама. Колас. Панарамы лясоў і балот, Краявіды імшыстых нізін... І на Захад, на Поўнач, на Усход — Я ды край мой — адзін на адзін. Таўбін. // перан. Агульны шырокі агляд, апісанне якіх‑н. падзей у жыцці, у мастацкім творы. Перад намі ж не асобны гістарычны эпізод, не адна якая-небудзь з’ява, а хада гадоў, панарама мноства падзей перыяду рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Перкін. З майстэрствам .. пададзена ў рамане К. Чорнага «Вялікі дзень» панарама мнагадзённых баёў за Брэсцкую крэпасць. Кудраўцаў.

2. Вялікая карціна з аб’ёмным першым планам, змешчаная ўнутры круглага будынка з верхнім асвятленнем. Севастопальская панарама.

3. Абсталяванне, пры дапамозе якога невялікія карціны здаюцца павялічанымі пры разглядзе праз аптычнае шкло.

4. Спец. Аптычная прылада для павелічэння дакладнасці наводкі гарматы. Было відаць, як хлопцы на хвіліну прыпыняліся, наводчык прыпадаў да панарамы, страляў, пасля ўсе пасоўваліся зноў далей. Карпюк.

[Ад грэч. pán — усё і hórama — відовішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкло, ‑а, н.

1. Цвёрды празрысты матэрыял, які атрымліваецца шляхам плаўлення і спецыяльнай хімічнап апрацоўкі кварцавага пяску з дабаўленнем некаторых іншых рэчываў. Бутэлечнае шкло. Каляровае шкло.

2. Тонкі ліст ці выраб, прадмет іншай формы з гэтага матэрыялу. Аконнае шкло. Лямпавае шкло. □ Адна фортка ў акне знята з крукоў і стаіць з пабітым шклом пры сцяне. Чорны. Віцінг сядзеў на заднім сядзенні, пазіраючы, як на ветравым шкле, перад тварам шафёра, гойдаецца, падскоквае на гумавай нітачцы Санта-Клаус — пацешны, чырванатвары гномік. Асіпенка. // зб. Посуд, мастацкія вырабы, упрыгожанні з гэтага матэрыялу. Гісторыю, Славу І сэрца народа Я ўбачыў і вызнаў На выстаўцы шкла! Гілевіч. // зб. Асобныя кавалкі такіх вырабаў; асколкі чаго‑н. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі. Лынькоў.

3. перан.; чаго або якое. Пра тое, што сваёй празрыстасцю, лёгкасцю, крохкасцю і пад. нагадвае такі матэрыял. Глядзяцца — адбітыя ў завадзяў шкле — З нябёс у люстраную плошчу, Красу сваю бачаць, блакіт свой. Але Я воблакам тым не зайздрошчу. Куляшоў. Вятры і сонца струны павялі, На шкле азёр намецілі надрэзы, А заадно да горнаў кавалі Прыйшлі, каб іскры выкрасаць з жалеза. Калачынскі.

•••

Аптычнае шкло — выпуклае або ўвагнутае шкло ў аптычных прыладах; лінза.

Арганічнае шкло — сінтэтычны моцны празрысты матэрыял, падобны на звычайнае шкло; шырока выкарыстоўваецца ў тэхніцы і быце.

Бемскае (багемскае) шкло — аконнае шкло, якое адрозніваецца ад звычайнага вялікімі памерамі лістоў, чысцінёй і таўшчынёй.

Вадамернае шкло — шкляная трубка, злучаная з закрытай пасудзінай для непасрэднага назірання за ўзроўнем вады ў ім.

Венецыянскае шкло — мастацкая, галоўным чынам дутая пасуда, часта з налепленымі дэталямі, а таксама пацеркі, люстры і пад. вырабы, вытворчасць якіх пачалася з канца 13 ст. у Венецыі.

Люстранае шкло — тоўстае, паліраванае з двух бакоў шкло, якое скарыстоўваецца для вырабу люстраў, абсталявання вітрын і пад.

Павелічальнае шкло — лінза, якая дае павялічанае адлюстраванне прадмета.

Прадметнае шкло — шкляная пласцінка, на якой размяшчаюцца зрэзы тканак, мазкі крыві і пад. для вывучэння пад лупай або пад мікраскопам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)