вы́страіцца

апрануцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́страюся вы́страімся
2-я ас. вы́страішся вы́страіцеся
3-я ас. вы́страіцца вы́страяцца
Прошлы час
м. вы́страіўся вы́страіліся
ж. вы́страілася
н. вы́страілася
Загадны лад
2-я ас. вы́страйся вы́страйцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́страіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паапрана́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Апрануцца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падапрану́цца, -рану́ся, -ра́нешся, -ра́нецца; -рані́ся; зак. (разм.).

1. Апрануцца лепш, па-святочнаму.

П. на вечар.

2. Апрануць што-н. пад верхняе адзенне.

Цяплей п.

|| незак. падапрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оде́ться адзе́цца, мног. паадзява́цца; (в верхнюю одежду) апрану́цца, мног. паапрана́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыфранці́цца, ‑нчуся, ‑нцішся, ‑нціцца; зак.

Разм. Франтавата, прыгожа апрануцца; прыбрацца. Гарбылёўцы, колькі можна было, прыфранціліся — начысцілі боты, апрануліся ў чыстае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наде́ться разг. надзе́цца; (надеть верхнюю одежду — ещё) апрану́цца; (надеть обувь — ещё) абу́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падапрану́цца, ‑апрануся, ‑апранешся, ‑апранецца; зак.

Разм.

1. Апрануць што‑н. пад верхняе адзенне. Падапрануцца цяплей.

2. Апрануцца лепш, у святочнае. Падапрануцца на вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́радзіцца ’прыгожа апрануцца’ (Янк. Мат.). Запазычанне з рус. вырядиться ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сезо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з чатырох пор года.

Зімовы с.

Не па сезоне апрануцца.

2. Частка года, якая з’яўляецца найбольш прыдатнай для якой-н. работы, адпачынку і пад.

С. адпачынкаў.

Канцэртны с. філармоніі.

На чарніцы яшчэ не с. (не паспелі). Купальны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убра́цца, убяру́ся, убярэ́шся, убярэ́цца; убяро́мся, убераце́ся, убяру́цца; -а́ўся, -а́лася; убяры́ся; зак.

1. Набыць прыгожы выгляд; прыгожа апрануцца, прыбрацца.

У. ў святочны касцюм.

2. Управіцца з уборкай ураджаю (разм.).

У. са збажыной.

Убрацца ў пер’е (разм.) — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча; пачаць жыць самастойна.

|| незак. убіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)