Нэ́раць ’машкара’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 129). Гл. нерадзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папу́ці ’прымітыўны абутак’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 129, зэльв.), папу́ть ’непаваротлівы’ (Рам., 8, 124, дзісн.), папу́цькі ’вязаныя з нітак або сшытыя з палатна тапачкі’ (Сл. Брэс.). З польск. papuć ’туфель з сукна, хатнія тапачкі’ (Весці АН БССР, там жа). Польск. з тур. papudż ’тс’ (Брукнер, 395).⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віхтава́ць ’жывіць, карміць, даглядаць’ (астрав., маст., Весці АН БССР, 1969, № 4, 132). З польскага wikt, дыял. wicht ’сталаванне, штодзённая страва’, wlktować ’сталаваць, карміць, утрымліваць на сваіх харчах’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, № 4, 132). Параўн. таксама ст.-бел. виктъ ’харчы’ < польск. wikt < лац. victus (Булыка, Запазыч., 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілянка ’пятляючая (рака); серпанцін’ (КТС). Утворана ад дзеяслова віляць (гл.) і суф. ан‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальчаня́ ’хлапчына’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Беларускае. Да прасл. malʼьčę (з дэрыватам ан < прасл. ‑ęt‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неагу́рны (неогурьный) ’паслужлівы’ (Арх. АН СССР, ф. 216–4-260–11). Ад агу́рны ’паслухмяны’, гл. скураць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́кан ’моцны штуршок’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з дзеясловам га́каць, га́кну́ць. Адносна словаўтварэння мож на меркаваць, што тут дыялектная дэрывацыя тыпу штурха́ць : штурхану́ць : штурха́н (параўн. штурхане́ц). Параўн. і ўкр. штурха́н. У аснове такой дэрывацыі ляжыць дзеяслоўная суфіксацыя (не субстантыўная). Утварэнне ад дзеяслова пры дапамозе спецыяльнага суфікса ан (г. зн. га́каць: га́к‑ан) менш верагоднае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начвалава́ць ’нацкаваць’: Начвалуй, начкуй собаками (Арх. АН СССР, ф. 216–4–260–11). Да чвал, чвалава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурга́н ’узгорак, курган’ (Нас.). Нейкая кантамінаваная форма (буго́р + курга́н?). Але не выключаецца вывядзенне з *бугра́н (буго́р + суф. ан?). Параўн. бургу́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярча́нка ’коўдра, вытканая з рыззя’ (навагр., Нар. сл.) — аддзеяслоўны назоўнік, утвораны пры дапамозе суф. ан‑к‑а. Да вярцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)