Сухандэ́ль ’надта худы, хударлявы’ (Сл. ПЗБ). Да сухі ’худы’, утвораны пры дапамозе экспрэсіўнага словаўтваральнага комплексу ан‑д‑эль, параўн. уласнае імя Сухан (Бірыла, антр., 2), суханя́вы ’сухі і высокі’ (Ласт.), suxanʼʒá ’тс’ (беласт., Саевіч, Derywacja, 357), suxalʼ ’тс’ (там жа, 382), пра варыянтнасць аль/‑эль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́халь ‘труха, пацяруха’ (дзісн., Бел. дыял. 3). Параўн. рус. бранск. трухали́ ‘скарб, пажыткі, манаткі, мяшок’ (СРНГ). Утвораная з суф. аль “па асацыяцыі з тым, што абазначана ўтваральным словам” (Сцяцко, Афікс, наз., 146), гл. труха́; менш верагодная субстантывацыя прыметніка *truxlъ (гл. трухлы), параўн. харв. чак. trȕxal ‘у стане цяжарнасці’. Адпаведныя рускія назвы, магчыма, варыянтныя да рус. треха́лье, трехо́лье ‘рыззё, лахманы’, гл. трахолле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канча́лі ’крайнія вуліцы ў вёсцы; канец вуліцы, край населенага пункта’ (Яшк.). Вузкі бел. рэгіяналізм (з суфіксам аль, які ўтварае назоўнікі з называннем прасторавых паняццяў, як круеаль ’кругавая дарога’, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146–147). Сюды ж кабальны ’канчатковы’ (Гарэц., Др.-Падб.). Падобнае ўтварэнне ў лексемы канчулянец ’жыхар канца вёскі’ (карэліц., Нар. словатв.) і канчанец ’тс’ (Янк. ©), канчані (мн.) ’тс’ (бялын., Янк. Мат.). Гл. таксама канчар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́саль ’насач, насаты чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.; шчуч., Сл. ПЗБ; Янк. 1; мазыр., Мат. Гом.), укр. носаль ’жук-даўганосік; малаток з доўгім канцом’, польск. дыял. nosal, nochal ’чалавек з доўгім носам’, чэш. nosal, славац. nosäl, nochal ’тс’., Суфіксальнае ўтварэнне ад нос©© аднак незвычайны націск на корані, параўн. насар, насач і пад., а таксама украінскі адпаведнік схіляюць да думкі пра запазычанне з польскай мовы. Параўн. таксама каваль, маскиль і інш. утварэнні з суфіксам аль, які трактуецца як запазычаны (Карскі 2-3, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́ль — пра вала або лася з вялікімі рагамі (Др.-Падб., Сержп.). Адпрыметнікавы назоўнік з суфіксам аль ад рага́ты (гл.), як наса́ль ад наса́ты. Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Да рог (гл.), параўн. роголе́ ’вялікія рогі’ (ТС). Сюды ж рага́лік ’жук-алень’ (глыб., міёр., ЖНС), паколькі жук мае моцна развітыя верхнія сківіцы, якія па форме нагадваюць рогі аленя, і рага́лік ’маленькая булачка ў выглядзе рога’ (ТСБМ), раго́лік ’варэнік’, ’коржык з бульбы і мукі’ (Ян.). Перанос назвы па форме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганта́ль ’ганталь’ (БРС, Сцяшк. МГ, Шат.). Укр. гонта́ль ’тс’, рус. дыял. (на тэрыторыі Літвы) го́нталь. Знешне падобнае на ўтварэнне ад гонт (гл.), суф. аль. Але вельмі падазронае падабенства з фармацыямі тыпу ўкр. бретна́ль ’цвік для дошак’, гухна́ль ’цвік для падковы’, польск. hufnal і г. д., якія запазычаны з ням. Brettnagel, Hufnagel і дзе другая частка ням. складаных слоў (Nagel) прадстаўлена як ‑nal. Калі прыняць, што гонт некаторыя этымолагі выводзяць з ням. gant (дыял.), то можна лічыць, што магло існаваць і ням. (дыял.) gantnagel, з якога магло атрымацца (дысіміляцыя або выпадзенне аднаго з двух n — n) або *гонталь, або *готналь. Атрымалася першае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)