Ладу́шы ’ляпёшкі, праснакі’, ладу́шачкі, ладу́шкі ’тс’ (в.-дзв., Бел. хр. дыял.; Сл. паўн.-зах.). Да ала́дкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́льцы, мыльцы ’бульбянікі (аладкі з тоўчанай бульбы)’ (ветк., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі мьільца і млінцы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак., каго-што.

Сапсаваць, папсаваць усё, многае. Перапсаваць усе дэталі. □ [Палашка:] — Учора .. надумаўся [дзед Аўсей] аладкі пячы: колькі мукі перапсаваў, сала перапаліў... Лынькоў. // Разм. Зрабіць дрэнны ўплыў на ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.

Азімая пшаніца ў адрозненне ад яравой (яркі). — Зайдзіце ў любую хату калгасніка.. і вы на стале ўбачыце калі не пірог, то бліны або аладкі з пытляванай пшанічнай мукі, хоць летась наша азімка не ўрадзіла. Вішнеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́шча, ‑ы, ж.

Жончына маці. Паглядзела цешча на непарадкі і кажа да дзеда: — Не дзіва, што зяць з нашаю дачкою сварыцца! Мусіць-такі і праўда, што яна гультайка. Якімовіч. Ішлі не к цешчы на аладкі — Ішлі пад кулі і разрывы. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ала́дка (БРС, Інстр. I, Гарэц., Касп., КТС, Вешт.), аладчынка ’дзежачка, у якой рашчыняюць цеста на аладкі’ (Янк. I). Укр. оладок, рус. оладья, ст.-рус. оладьꙗ < ст.-грэч. ἐλάδιον < *ἔλαιον ’алей’, Фасмер, Этюды, 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухо́ны ’пухлы, пышны (пра хлеб, булкі, аладкі)’ (Шат.; бяроз., Сл. ПЗБ), пуха́ны ’тс’: пуханы хлеп у дзірачках (віл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад пу́хаць або прыметнік ад пух ’мякіна, высеўкі’ (< *pux‑ъnъ), параўн. пушо́ны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

давяршэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. давяршаць — давяршыць.

•••

У давяршэнне чаго — у дадатак да таго, што папярэднічала, было раней. Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая.. учарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі.. У давяршэнне роскашы старая прынесла з прыпека .. гаршчок з соллю. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расто́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растапіць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў вадкім стане. Снеданне заўсёды гатовае чакала іх [Кастуся і Ліпу] на прыпечку: суп, аладкі, растопленае масла на патэльні. Гаўрылкін. У лесе пахла растопленай смалой. І ўсё жывое хавалася ў цень. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Абл. Кухонная чыгунная пасудзіна на ножках і з доўгай ручкай. Пасярэдзіне, у вялікай рынцы, дыміцца бульба. Лупсякоў. Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая ў рынцы ўчарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі, таксама ўчарашнія. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)