бульбя́нік

аладка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бульбя́нік бульбя́нікі
Р. бульбя́ніка бульбя́нікаў
Д. бульбя́ніку бульбя́нікам
В. бульбя́нік бульбя́нікі
Т. бульбя́нікам бульбя́нікамі
М. бульбя́ніку бульбя́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пі́ца, -ы, мн. -ы, піц, ж.

Адкрытая круглая аладка з цеста з запечанымі на ёй пад соусам памідорамі і сырам або кавалачкамі гатаванага мяса, гародніны, звараных грыбоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́нік, ‑а, м.

Аладка, блін з дранай бульбы. Дранікі са смятанай. □ Маці ля печы старанна Дранікі з бульбы пячэ. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ола́дья ж. ала́дка, -кі ж.; (большая) блін, род. бліна́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бульбя́нік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у, зб. Націнне бульбы.

Б. пажоўк.

2. -а. Аладка з дранай сырой бульбы; дранік.

Напячы бульбянікаў.

3. -а. Той, хто вельмі любіць бульбяныя стравы (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Агла́ткааладка’ (Сцяшк.), гл. аладка. Аглатка — кантамінацыйнае ўтварэнне з аладка і глытаць ці гладкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тваро́жнік, ‑а, м.

Печаная невялікая аладка з тварагу; сырнік. Нехта ўжо запрашаў другога пакаштаваць тварожнікаў, ці блінцоў, ці вяндлінкі, ці сухой каўбаскі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убра́нства, ‑а, н.

Разм. Тое, што і убранне. І між усякага ўбранства Відна і дзядзькава апратка, Пільчак і шапачка-аладка. Колас. Аказваецца, сосны і ўзімку мяняюць сваё зялёнае ўбранства. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пітэ́лнікаладка з грэцкай мукі’ (Вешт.). З *патэлыіік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́дачкі ’таблеткі’ (Мат. Маг.). Відавочна, з аладак- кі < аладка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)