Крыя́ць ’пачаць ачуньваць, папраўляцца’ (Нас.). Рэканструюецца як праславянскае ў форме акрыяць (гл.) (*okrьjati). Індаеўрапейскія паралелі праблематычныя. Параўн. Махэк IF, 53, 94. Не выключана, аднак, сувязь з лац. creare ’ствараць’, recreareакрыяць’ (Мацэнаўэр. LF, 9, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адха́яцца, ‑аецца; зак.

Разм. Выбавіцца з хваробы; ачуняць, акрыяць. Дык цяпер раптам страшна стала дзядзьку Паўлу; зноў тая немач вярнулася, ад якой ледзьве адхаяўся! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспря́нуть сов.

1. (встать) уст. уста́ць; (восстать) паўста́ць; (вскочить) уско́чыць, усхапі́цца; (встрепенуться) ажыві́цца, усхамяну́цца, схамяну́цца; (от сна) прачну́цца;

2. (душевно) ажы́ць, акрыя́ць, ачуня́ць;

воспря́нуть ду́хом акрыя́ць; ажы́ць ду́хам (душо́й).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́кідаць (БРС, Шат., Касп., Яруш., Бяльк.), вы́кідацца ’стараннай працай, руплівасцю выйсці з цяжкага становішча’; ’вырасці ў беднасці’; ’акрыяць’ (Янк. III); ’вырасці, выхавацца’; ’перанесці, перажыць пэўны час’ (Шат.), законч. трыванне выкінуцца ’нечакана з’явіцца’ (КЭС, лаг.). Гл. кідаць. Значэнне ’акрыяць’ або калька з літ., параўн. pasitaisýtiакрыяць, паправіцца’ і taisýti ’выкідваць (штукі)’, або вынік незалежнага развіцця семантыкі дзеясловаў з прыстаўкай вы‑ і са значэннем руху знутры, якія вельмі часта набываюць пераносныя значэнні ’выйсці з цяжкага становішча, пазбавіцца ад бяды’; ’вырасці (у беднасці)’ і г. д.; параўн. выкачацца, выкруціцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адле́жацца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Лежачы, аднавіць сілы (пасля хваробы, стомы і пад.); ачуняць, акрыяць. [Аржанец:] — Нічога, Максіме. Адлежышся там недзе, як у роднай маці, а потым ужо не па версе, не ноччу, а нізам па вольнай старонцы, у светлым вагоне прыедзеш. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дыхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Акрыяць, паправіцца. На згоне зімы летась вось так аб’язджаў жарабка, скінуўся, дык цэлы месяц пракачаўся ў пасцелі, ледзь выдыхаў. Ляўданскі. // што. Перажыць, перанесці.

выдыха́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да выдыхнуць.

выдыха́ць 2, а́е.

Незак. да выдахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́качаць (БРС), вы́кынчыць ’выкачаць бялізну’ (Бяльк.) з н устаўным, відаць, экспрэсіўнага паходжання, вы́качацца ’выгадавацца, выжыць’ (БРС, КЭС, лаг.). Гл. качаць. Адносна апошняга значэння параўн. рус. дыял. вы́качатьсяакрыяць пасля хваробы’, укр. ви́качуватися ’валяцца, ляжаць доўга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ача́пацца ’абвешацца чым-небудзь, многа надзець на сябе (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Ад чапаць ’чапляць’.

Ачапа́цца ’ачуняць, паправіцца’ (Шат.), укр. чарніг. очапатися ’апрытомнець’. Ад чапаць ’павольна хадзіць’; да семантыкі параўн. выхадзіццаакрыяць пасля хваробы, выздаравець’, прэфіксацыя, магчыма, пад уплывам ачуняць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Змо́га ’здольнасць, магчымасць’. Рус. абл. смо́га ’тс’, укр. змо́га ’тс’, в.-луж. zmoha ’хваля’. Параўн. ст.-рус. съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова съмогати, відаць, у больш шырокім, чым зафіксавана ў ст.-рус., значэнні (параўн. н.-луж. zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’). Корань mog‑ гл. магчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачуня́ць (БРС, Гарэц., Касп., Чач., КЭС, лаг., Клім.) ’апамятацца, апрытомнець; акрыяць’ (Янк. II), ’апрытомнець, выздаравець’ (Сцяшк.), ачунець, ачуняць ’ачухацца’ (Яруш.), ачуняць, ачуньваць і вычуняць ’паздаравець, выздаравець’ (Шат.), рус. смал. очунять, паўд.-рус. очунеть ’выздаравець, апрытомнець, ачнуцца’, паўн.-рус. оцюнеть. Сюды бранск. ачу́неть, вы́чунеть ’паздаравець, апрытомнець, ачнуцца’, укр. ви́чуняти. Звязваюць з рус. чваниться, чванный, гл. Патабня, РФВ, 3, 171; сумненні да гэтага выказвае Фасмер, 4, 321, 383 — адмаўляе сувязь з рус. чунеть ’прыходзіць у беспрытомны стан’ па семантычных прычынах; параўн. рус. очунѣти ’здурнець’, якое звязваюць з очюно́й ’дурны’, очунь ’дрэнна, вельмі’, гл. Львоў, ДСИЯ, 10, 1956, 68 і наст.; згодна з іншай версіяй (Львоў, Этимология, 1965, 194 і наст.), рус. очунь ад дзеяслова очутщ паводле Трубачова, Этимология 1971, 83, кароткая форма прыметніка, звязаная з в.-луж. cuni ’мяккі, пяшчотны’, ’тонкі’, славін. cȧ̃nï, cënï ’прыгожы’, што дае падставы рэканструяваць прасл. ot‑junъjь з пазнейшай дэкампазіцыяй o‑tjunъjь; развіццём значэння ад ’малады’ да ’мацнейшы, лепшы’ можна вытлумачыць як рус. очунь, очень ’вельмі’, так і, магчыма, рус. очунять, бел. ачуняць. Тады чуняць ’адчуваць сябе лепей’ (Нас.) і вытворныя вычуняць, атчуняць ’пазбавіцца цяжкай хваробы’ (Нас.), пачунецьакрыяць’ (Пан. дыс.) трэба лічыць другаснымі ўтварэннямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)