лужо́к, ‑жка, м.

1. Памянш. да луг ​1. А воддаль на лужку свяцілася рачулка. Бядуля.

2. Абл. Невялікі натуральны вадаём; азярцо. Помнілася мне з малых год, што недзе ў гэтым баку павінен быць велікаваты і глыбокі лужок, нібы азярцо. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяле́ць, ‑ее; зак.

Разм. Стаць мелкім; памялець, абмялець. Азярцо за некалькі дзён.. зусім змялела. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыні́чышча, ‑а, н.

Паглыбленне, у якім знаходзіцца, б’е крыніца; крынічнае месца. З дарогі відна была старая крыніца — мініяцюрнае азярцо з багністым крынічышчам навокал. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяле́ць, ‑ее; незак.

Рабіцца мелкім, неглыбокім (пра вадаёмы). Рэчка мялела з кожным годам, на вачах у людзей. Шамякін. Улетку вада выпараецца, азярцо мялее, зарастае аерам і трыснягом. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́ўтаб ’мелкае азярцо на лузе’ (Яшк.). Параўн. укр. ковтеб. ковдоба ’тс’ (ЕСУМ, 2, 487). Гл. каўдоба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ме́рхалаць, ме́рхолоць ’гразь, дрыгва’ (ТС). Палескае. Балтызм. Утворана ад балт. асновы merk‑ (параўн. літ. mer̃kti, лат. mḗrkt ’мачыць’, лат. mḗrks ’невялікая сажалка (азярцо) на лузе’) пры дапамозе суфіксаў ‑ол(а)‑ і ‑оць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

экскава́тар, ‑а, м.

Самаходная землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт грунту, камення і пад. Некалькі дзён запар непадалёку ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. Даніленка. Недалёка працаваў экскаватар, рыхтуючы новыя катлаваны для закладкі фундаментаў. Гурскі.

[Англ. excavator ад лац. excavo — дзяўбу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бача́жынаазярцо сярод грудка’ (Яшкін). Можна параўнаць з рус. дыял. бача́га ’лужына’ (алан.), бочага (СРНГ), бача́г, бача́к вір, глыбокае месца ў рацэ, ручаі’ (ярасл.). Але паходжанне гэтай групы слоў няяснае (гл. Фасмер, 1, 138). Фасмер (1, 202), Шанскі (1, Б, 179) тлумачаць рус. форму боча́г(а) ад моча́г, мо́крый (гл.; там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

1. Рабіць больш шырокім па тэрыторыі, расшыраць. Некалькі дзён запар непадалёк ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. Даніленка. // Павялічваць у аб’ёме. Халоднае паветра было такое салодкае, што ледзь не да разрыву шырыла магутныя грудзі бацькі. Караткевіч.

2. перан. Ахопліваць вялікую колькасць людзей, рабіць масавым. [Букрэй:] — А ваш, таварышы, абавязак — шырыць, развіваць паўстанне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Межаву́ха ’балотнае дрэва’, ’кручаная драўніна з ускрайку леса, якая дрэнна колецца’ (Сцяц., Інстр. II). Балтызм. Параўн. усх.-літ. mẽdžias ’лес’, лат. mežs ’лес’, ’дрэва’ — у балт. мовах лексемы з і.-е. коранем *medhi̯o ’сярэдні’ азначаюць ’тое, што служыла граніцай, размяжоўваннем чаго-небудзь’. Семантычна бел. лексема ўваходзіць у лік тых, якія маюць звязаныя семемы ’балота’ ⟷ ’лес’ (гл. Талстой, Геогр., 244). Параўн. ме́жань2, а таксама бел. ку́дра ’ставок, азярцо, балота’ — ’лясок сярод поля’ і літ. kūdra ’ставок’, лат. kūdra ’торф’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)