Ажэ́ўнік ’Comarum palustre L.’ (Кіс.) < *ожь ’вожык’. Гл. ажына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камо́ўнік ’ажыннік’, камочнік ’тс’ (смарг., Шатал.), да камыажына’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарбары́хаажына шызая, Rubus caegius L.’ (Кіс.). Няясна. Параўн. яшчэ цербалін (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пані́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. панік, ‑ла; зак.

1. Схіліцца, апусціцца, прыгнуцца. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара. Выспела ажына. Пачарнела ад ягад, панікла долу: ягады абляпілі яе, што жучкі. Пташнікаў.

2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць разбітым духоўна. [Валя] апусцілася ў крэсла і панікла, як ад бязмернай стомы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сурмалі́наажына, Rubus caesius L.’ (Касп.), ’дуброўка прамастаячая, Potentilla erecta (L.) Rausch.’. Гл. сербаліна; перанос назвы на дуброўку звязаны з падабенствам апошняй да ажыны, параўн. іншыя назвы: дзеравя́нка, кустарнае дзерава ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́тніца1ажына валасістая, Luzula pilosa (L.) Willd.’ (маг., Кіс.), ‘ажына, Luzula (Байк. і Некр., Інстр. 2). Да сіт, сі́тнік (гл.); назва дадзена з прычыны змяшэння з сітнікам (гл. Аненкаў, 200).

Сі́тніца2 ‘хлеб, спечаны з прасеянай мукі; сітны (або белы) хлеб’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Ян., Жд. 1, Янк. 2, Варл.), ‘сітная мука’ (Нар. сл.), сі́тнік ‘сітны хлеб’ (Касп., Нік., Оч., Мат. Гом., Нар. сл.), сітня́к (Сцяшк.), сі́тны (Нас., Др.), сі́тны хлеб (Сл. ПЗБ) ‘тс’, сі́тні ‘пшанічны’ (Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад сі́тны ‘прасеяны праз сіта’, якое ад сіта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаві́на, жаві́ны, жаві́кіажына’ (Кіс., Касп., Бяльк., Юрч.; лельч., Жыв. сл., 210), жаві́ніна ’ягада ажыны’, жаві́ннік ’ажыннік’ (Юрч., Яўс.). Усечаная без пачатковага галоснага слав. назва ажыны *ož‑ev‑ina > бел. ажавіна, ажэвіны (Шат., Кіс.) і *ož‑ev‑ika > рус. ежевика ад *ožь ’вожык’. Суф. *‑in‑ часта выкарыстоўваецца ў назвах ягад: журав‑ін‑ы, аж‑ын‑а, кал‑ін‑а, першасна, магчыма, у сінгулятыўным значэнні (гл. ажы́на). У рус. дыялектах сустракаецца форма са стратай пачатковай галоснай: жевика, жевига, жеваника, жевинина (СРНГ). Параўн. Шанскі, 1, Е, 253 (дзе памылковае сцвярджэнне пра толькі ўсх.-слав. характар слова: Махэк (Jména rostl., 101) прыводзіць чэш. ježina, польск. jeżyna).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морва ’тут, Morus L.’ (Кіс.; віл., Сл. ПЗБ), ’чарнасліў’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. морва ’шаўкоўніц’ запазычана са ст.-польск. morwa ’тс’, якое з лац. mōrum ’тс’, ’ажына’ (Булыка, БЛ, 9, 31) < ст.-грэч. μῶρον (Гесіхій), μόρον ’шаўковіца’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 77) выводзіць з літ. mõras/morva ’тс’, якое, аднак, таксама з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каманіца1 ’каманішнік лугавы, Succisa pratensis Moench’ (гродз., смал., маг., Кіс.), лоеў. каменішнік ’тс’ (Мат. Гом.), маг. куманща, куманічнік, каманішнік ’тс’ (Кіс., Мядзв.), маг. каманішнік ’чараўнік двухлісты, Platanthera bifolia (L.) L.C. Rich.’ (Кіс., Інстр. II), маг. каманічнік ’паўночнік палявы, Knautia arv«nsis (L) Coulť (Кіс.), а таксама, відавочна, у песні з Віцебшчыны: «кыманіца зіліная. маладзіца маладая» (Рам. 8). Укр. команиця. комонник, команд, /саманка ’канюшына, дзяцеліна, браткі’, рус. смал. комоница ’каманішнік’, польск. komonica ’рутвіца’, ст.-польск. ’баркун’, ’канюшына’, ’каманішнік’, в.-луж. komonica ’сорт канюшыны’, чэш. komonice. славац. komonica ’баркун’, ’канюшына’, славен. komónjica, komónika, серб.-харв. комољикач комонака, колгоншка, ’палын звычайны, чарнобыль’, ’рамонак’, балг. комоннга ’баркун, шалфеи’, комоннка ’чарнобыль’, ’браткі’. Прасл.⇉komonica//komunika < komonъ ’конь’, параўн. ст.-польск. konik, konicz, а таксама мар. končina і інш. ’канюшына’ = ’конская трава’. Большасць з гэтых траў з’яўляецца кормам або ўжываецца як лякарства для коней (Махэк, Jména, 120). Махэк (там жа) мяркуе, што ўсх.-слав. назвы запазычаны з польск. (гэта пацвярджае геаграфія), а польск. запазычаны са ст.-чэш. komonice (Бернекер, 1, 555; Фасмер, 2, 304–305; Махэк’, 272; Слаўскі, 2, 389–390; агляд іншых, менш пераканаўчых этымалогій гл. яшчэ БЕР, 2, 574, і Трубачоў, Эт. сл., 10, 175–177. Бел. форма з ‑ме‑ утварылася ў выніку народнай этымалогіі (атаясамленне з лексемай камень). Тое ж і ў каланіца’.

Камані́ца2ажына’ (смал., КЭС), каменіца ’касцяніца камяністая, Rubus saxatilis’ (Маш.), камяніцы, камянічкі ’касцяніцы’ (едьск., нараўл., Мат. Гом.). Рус. комоница. команица, комон ика. команика, куманика. к у маны ха, куманицаажына’, ’касцяшка’, ’марошка’, ’чырвоныя парэчкі’, болгар, ’суніцы’, арханг. кумднька ’сорт ажын’, кастрам. команец ’чырвоныя парэчкі’. Бел.-рус. ізалекса. Да komonъ ’конь’, параўн. рус. комонь. кумань ’конь’ > ’конская ягада’ (Фасмер, 2, 414–415). Аналагічна иаводде назваў жывёл утвораны: кобр. мыдвэдыныажына’ (Нар. лекс.), прасл. ežinaажына’ < егь ’вожык’, літ. gervuogė ’ажыны’ < gervė ’журавель’ або лісічкі, вавярушкі, ласі — назвы грыбоў.

Камані́ца3, каланіца ’мажная дзяўчына’ (хойн., Мат. Гом.). Укр. комониця ’бясплодная кабыла’, ’бясплодная жанчына’, ’распусніца’, рус. валаг. комоница, команица, комонница ’кабыліца’, ’ялаўка’. Да komonъ ’конь’, параўн. гом. комай ’тс’, свярдл. команина ’кляча’ (Этымалогію гл. Фасмер, 2, 304–305). Бел. лексема — у выніку семантычнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падаспе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант. — Нам неабходна пратрымацца некалькі дзён, — гаворыць Мяснікоў таварышам, — а тады падаспее падлюга... В. Вольскі. Да месца бою падаспеў камандзір брыгады з невялікай групай. Гурскі. // Быць гатовым у час, у патрэбны момант. Ляжыць [Воўк] і не здыхаецца, як запараны конь. Тут якраз і падаспела снеданне. Прынеслі яго Анюта, дачка Ваўка, і Гануся, пакаёўка пані Адэлі. Машара. // Настаць, падысці (пра тэрміны, з’явы і пад.). Важкія снапы жыта былі звезены ў гумно. Прыладзілі камбайн і патроху малацілі. Якраз падаспела і пара касіць атаву. Гроднеў. Ну, а як бліжэй сысціся з Іванам Луцкім? І тут падаспеў зручны выпадак. Новікаў.

2. Разм. Стаць гатовым для збору, уборкі (пра расліны, плады). [Андрэй Сцяпанавіч:] — Скончацца суніцы, чарніцы — пойдзем у маліны. А там падаспее ажына — цудоўная ягада. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)