Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ажы́на, -ы, мн. -ы, ажы́н, ж.
1. Кустовая ягадная расліна сямейства ружакветных з калючымі сцябламі.
2. Чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расліны, падобныя на ягады малін.
Збіраць ажыны.
|| прым.ажы́навы, -ая, -ае.
А. куст.
Ажынавае варэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ажы́наж., см. ажы́ны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ажына 1/140; 6/246; 8/472—473 (укл.)
- » - шызая 1/140 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ажы́на, ‑ы, ж.
1. Кустовая ягадная расліна сямейства ружакветных з калючымі сцябламі. Масюк і Сушыцкі ў гэты час сядзелі ў канцы вёскі пад кустом ажыны.Пальчэўскі.
2.часцеймн. (ажы́ны, ажын). Чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расліны, з выгляду падобныя на маліны. [Каза:] — Але я ўсю пушчу гэту Абягаю з лета ў лета. Пакажу, дзе шмат чарніц, Шмат малін, ажын, суніц.Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЖЫ́НА, маліна шызая (Rubus caesius),
кустовая расліна сям. ружавых. Пашырана ў краінах Еўропы, Амерыкі, Афрыкі, Сярэдняй Азіі; на Беларусі ўсюды, асабліва на Палессі. Расце па берагах рэк, на заліўных лугах, узлесках, у хмызняках, утварае густыя, непраходныя зараснікі. Прыдатная для лесамеліярацыйных работ, замацавання яроў.
Кусты выш. 60—150 см. Надземныя парасткі двухгадовыя, фіялетава-шызыя, звычайна ўкрытыя шыпамі і шчацінкамі. Лісце няпарнаперыстараздзельнае з 3—5 лісцікамі. Кветкі двухполыя, белыя, дыям. да 3 см. Цвіце ў чэрв.—ліп., плады сакавітыя салодкія складаныя касцянкі, чорныя з шызым налётам, выспяваюць у сярэдзіне жніўня. У аматарскім садоўніцтве культывуецца сорт Агавам, найб. прыстасаваны да клімат. умоў Беларусі. З пладоў гатуюць сокі, варэнне, жэле, яны багатыя цукрамі, к-тамі, вітамінамі, карацінамі, танідамі.