адціра́ць несов., в разн. знач. оттира́ть; см. адце́рці
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
оттере́ть сов.
1. (удалить, очистить трением) адце́рці, мног. паадціра́ць;
2. (оттеснить) разг. адці́снуць, мног. паадціска́ць, адапхну́ць, мног. паадпіха́ць, паадпі́хваць;
3. (растирая, возвратить чувствительность) адце́рці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адшарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Адчысціць, адцерці шараваннем. Адшараваць кацёл. □ Прыйшоў, нарэшце, час, калі ўжо можна было густа змазаць і скласці інструменты, адшараваць рукі набела. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адцерці ўсё, многае. Паадціраць плямы. // Вярнуць адчувальнасць трэннем. Паўзіраўшыся, міжволі пацягнуўся рукою да вушэй — пасля таго, як ён [Алесь] іх ледзь паадціраў снегам, вушы раз за разам зацягваліся свежымі струпамі і не пераставалі свярбець. Летка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завало́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заўлада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., кім-чым.
1. Узяць што‑н. у сваё ўладанне; захапіць. Чалавек навучыўся браць багацці зямлі, навучыўся рабіць машыны, завалодаў морамі, рэкамі, паветрам. Галавач. [Птушаняты] злосна штурхаюцца, стараючыся завалодаць большым і лепшым кавалкам. В. Вольскі.
2. перан. Прыцягнуць да сябе, падпарадкаваць свайму ўплыву. Відаць было, што памочнік хацеў завалодаць адзін увагаю панны Ядвісі, а настаўніка адцерці. Колас. Ідэя электрыфікацыі завалодала калгаснікамі ўсіх калгасаў сельсавета. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)