Дукава́ць ’павучаць (часта з цялесным пакараннем)’ (Касп.), ’настройваць, падвучваць, падбухторваць кагосьці’ (Янк. III). Відаць, з адукава́ць ’выхоўваць’ у выніку адпадзення пачатковага ненаціскнога а‑ (а гэта з польск. edukować; < лац. educare ’выхоўваць’). Параўн. адука́цыя (гл.). Магчыма, сюды адносіцца і дукава́цца ’крыўляцца’ (Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
просвети́тьI сов. (распространить знания) даць асве́ту (каму), адукава́ць; (развить сознание) прасвятлі́ць, разві́ць свядо́масць (усведамле́нне, разуме́нне); (обучить) навучы́ць; см. просвеща́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адукава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адукаваць.
2. у знач. прым. Які атрымаў шырокую адукацыю, мае рознабаковыя веды. [Янка] вучыўся ў беларускай гімназіі, і здаваўся нам тады вельмі адукаваным і разумным чалавекам. Брыль. // Інтэлігентны, культурны, выхаваны. Каб Раманчык быў паэт, ён цяпер злажыў бы самую жаласную элегію самому сабе, але ён — толькі проста адукаваны чалавек, здольны глыбока адчуваць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)