высокаадукава́ны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі адукаваны. Высокаадукаваны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасве́дчаны, -ая, -ае.

1. Шырока адукаваны, эрудзіраваны.

Д. інжынер.

2. Вопытны ў чым-н., навучаны чаму-н.

Д. ў палітыцы.

|| наз. дасве́дчанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развіты́, -а́я, -о́е.

1. Які дасягнуў высокай ступені развіцця.

Развітая культура.

2. 3 шырокім кругаглядам, усебакова адукаваны.

Р. малады чалавек.

|| наз. разві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

энцыклапеды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Усебакова адукаваны, дасведчаны чалавек.

|| ж. энцыклапеды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. энцыклапеды́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адуко́ваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адуко́ваны адуко́ваная адуко́ванае адуко́ваныя
Р. адуко́ванага адуко́ванай
адуко́ванае
адуко́ванага адуко́ваных
Д. адуко́ванаму адуко́ванай адуко́ванаму адуко́ваным
В. адуко́ваны
адуко́ванага
адуко́ваную адуко́ванае адуко́ваныя
Т. адуко́ваным адуко́ванай
адуко́ванаю
адуко́ваным адуко́ванымі
М. адуко́ваным адуко́ванай адуко́ваным адуко́ваных

Іншыя варыянты: адукава́ны.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

просвещённый асве́чаны; (образованный) адукава́ны; (культурный) культу́рны;

просвещённый челове́к адукава́ны (культу́рны) чалаве́к;

просвещённое мне́ние дасве́дчаная ду́мка;

просвещённый абсолюти́зм ист. асве́тны абсалюты́зм;

просвещённый ум асве́чаны ро́зум;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

джэнтльме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адукаваны і выхаваны мужчына, які адрозніваецца прыстойнасцю і ветлівасцю ў адносінах з іншымі, высакароднасцю маралі, далікатнасцю, элегантнасцю.

|| прым. джэнтльме́нскі, -ая, -ае.

Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна ў вуснай форме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маларазвіты́, -а́я, -о́е.

1. Які не дасягнуў поўнага фізічнага развіцця.

Маларазвітыя мускулы рук.

2. Які не дасягнуў высокага ўзроўню развіцця.

Маларазвітая прамысловасць.

3. Які не мае шырокага кругагляду, недастаткова адукаваны.

М. чалавек.

|| наз. маларазві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вучыць.

2. у знач. прым. Адукаваны. Яна вучаная, і я ніяк не падыходзіў да яе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адука́цыя (Нас., Яруш., БРС, Гарэц.), адукаваны (Нас., БРС, Гарэц.), адукаванне (Нас.), едукацыя (Шпіл.), адукаваць (Шат.), едукаваться (Шпіл.) < польск. edukować, edukacja < лац. duco, ducere ’весці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)