Льснець ’блішчэць’, льснуцца ’тс’ (Яруш.), льсні́цца ’блішчэць, адсвечваць’ (ТСБМ). Да ільсні́цца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
про́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.
Тое, што і прасека. Але просека вось ужо канчаецца, уперадзе пачынае адсвечваць блакітны небасхіл. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высве́чваць, ‑ае; незак.
1. Незак. да высвеціць.
2. Адсвечваць, свяціцца. [Лаўрык] нёс [Віку] цераз шырокі брадок, дно якога высвечвала чыстым жоўтым жвірам... Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высве́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высвеціцца.
2. Адсвечваць, свяціцца. У кветкавым ліловым кубачку, што высвечваўся кожнай пушынкай, чарадзейна гуляла ліловае святло. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адблі́скваць, ‑ае; незак.
Даваць водбліск; адсвечваць. Вочы адблісквалі зеленаватым бляскам. □ Дождж з раўчукоў паволі пераходзіў на кроплі, а маланкі адблісквалі ўжо далёка і нясмела. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ільсні́цца і льсні́цца, ‑ніцца; незак.
Блішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню). Паравозік быў зроблены з бярозы-чачоткі, ільсніўся, як шкло. Пестрак. Дарога гладкая, слізкая, бліскучая. Ільсніцца сліпучы белы снег. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паблі́скваць, ‑ае; незак.
Блішчаць час ад часу, няярка адсвечваць. У далечыні .. паблісквала маланка, але навокал было ціха. Чарнышэвіч. Дарога падсохла, гулка звінела пад нагамі; у каляінах матава пабліскваў лёд. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлюстроўвацца, адбівацца, адбіваць, адсвечваць, адсвечвацца
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
люстрава́ць, ‑руе; незак.
1. Блішчаць, адсвечваць, як люстра 1. Люструе гладзь возера.
2. Адлюстроўваць. Страха .. ужо даўнавата паспела замшэць і грузна апускалася над вокнамі, якія люстравалі ў сабе тыя медныя блікі, што доўгай палосаю застылі далёка над цёмнымі палямі. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
люстрава́цца, ‑руецца; незак.
1. Блішчаць, адсвечваць, як люстра 1. Люстравалася рэчка Сярод лугавін. Бядуля.
2. Адлюстроўвацца. У ціхай рэчцы мякка люстраваліся чырвань неба, бледны сярпок месяца і далёкія ярка-малінавыя аблокі, якія былі падобны на казачных жар-птушак. Хомчанка. Мужчыны адзін за адным, несучы на плячах косы, у якіх люстравалася сонца, сыходзіліся да брыгадзіравай дзялянкі на сняданак. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)