аднаго́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Жан. да аднагодак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаго́дка

‘расліна ўзростам у адзін год’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аднаго́дка аднаго́дкі
Р. аднаго́дкі аднаго́дак
Д. аднаго́дцы аднаго́дкам
В. аднаго́дку аднаго́дкі
Т. аднаго́дкай
аднаго́дкаю
аднаго́дкамі
М. аднаго́дцы аднаго́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рове́сник аднаго́дак, -дка м., раве́снік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́рстник раве́снік, -ка м.; (одногодок) аднаго́дак, -дка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́чнікаднагодак’ (Жд. 3; маст., шальч., смарг., Сл. ПЗБ), ’аднагадовае жарабя’ (бяроз., Шатал.). З польск. rocznikаднагодак’. ст.-польск. roczeń ’аднагадовая жывёла’, якія з roczny ’гадавы, аднагадовы’ < rokрок1 (гл.). Мацкевіч (у Сл. ПЗБ, 4, 307) падае яшчэ польск. rocznik ’штогодні кантынгент прызыўнікоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ўніца ’равеснік, раўня’ (ТСБМ; маладз., Янк. Мат.; ушац., Нар. лекс.), ’злёгку скручаная пасма валакна, з якой вырабляецца пража’ (ТСБМ), ’плоскасць, роўнасць, пласкаватасць’ (Байк. і Некр.), ро́ўніца/ру́ніца ’раўніна’ (дзятл., Жыв. сл.). Рус. алан., смал., варон. ро́вницааднагодак’. Бел.-рус. ізалекса. Да роўны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пале́так1 ’участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы’ (ТСБМ), пылетак ’тс’ (Бяльк.), пале́так, поле́ток, полі́ток, полі͡еток ’палетак; адна з трох частак ворнай зямлі пры трохполлі’ (Сл. ПЗБ). Польск. poletek ’тс’. Краўчук (Бел.-укр. ізал., 38) супастаўляе з укр. гуц. полі́ток ’паланіна, якая здаецца ў арэнду на лета’ і ўзводзіць бел. яцевыя формы да polětъкъ < lěto. Неяцевыя формы, на яго думку, запазычаны з польск. poletek, ст.-польск. poletek < polьtъkъ ад слав. polьtъkъ ’палова’.

Пале́так2аднагодак’ (Бяльк.). Да ле́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раве́снік ’чалавек аднолькавага ўзросту з кім-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк.), ’аднагодак’ (вільн., дзятл., карэл., віл., кам., Сл. ПЗБ); раве́сніца ’аднагодка’ (ТСБМ; навагр., шчуч., лід., Сл. ПЗБ). Рус. ровесник, укр. рове́сник, чэш. rovesník, польск. rowieśny ’аднаго ўзросту’. Суфіксальнае ўтварэнне ад той жа асновы, што і ро́ўны (гл.). Падобна на тое, што тут мела месца складанне асноў ро́ўны і вясна́ ў значэнні ’год’. Сной (Безлай, 3, 156) мяркуе, што на падставе гэтых форм можна рэканструяваць *orvesnikъ > ад прыметніка *orvesьnъ, другаснага ў адносінах да *orvьnъ ’роўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр.: аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

2) які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр.: аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

3) накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр.: аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

4) які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр.: аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

5) прызначаны для аднаго, напр.: аднаспальны;

6) агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр.: аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

7) не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр.: аднаасобнік, аднаасобны;

8) які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр.: аднаразовы;

9) падобны, аднолькавы, напр.: аднастайнасць, аднастайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазва́ць, ‑заву, ‑завеш, ‑заве; ‑завём, ‑завяце; зак., каго.

Словамі, жэстамі папрасіць, прымусіць падысці, адазвацца; паклікаць. — Пазаві сюды хлопцаў! — сказаў Нічыпар свайму напарніку. Кулакоўскі. — Галаска, цюцік! На, цю, на! На, цю, на! — пазваў я.. [сабаку]. Колас. // і без дап. Звярнуць на сябе чыю‑н. увагу. — Панічыку! — пазвала бабка, толькі што ўвайшоўшы на парог пакойчыка. Мусіць вы, панічок, нядобрае пісьмо атрымалі? Колас. // перан. Заклікаць да чаго‑н. Ды, на шчасце, быў я аднагодак Тых, каго пазваў пярэдні край. Гілевіч. // Запрасіць куды‑н. Пазваць у кіно. Пазваць на вячэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)