Ка́мбала ’марская рыба з сямейства Pleuronectidae’ (ТСБМ), чачэр., камбала́ ’блізарукі чалавек’ (Мат. Гом.). З рус. ка́мбала, якое запазычана з фін. kampala, kampela, kampelo ’тс’ у канцы XVII ст. (Фасмер, 2, 173). Параўн. таксама рус. курск., смал. ка́мбаладнавокі, касавокі чалавек’, пск., кубан. ка́мбала́ ’тс’, смал. ’блізарукі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біндаво́кіаднавокі, сляпы на адно вока’ (Бяльк.), ’бяльматы’ (Нас.). Укр. биндоо́кий (//блиндоокий). Цёмнае слова. Ва ўсякім выпадку першая частка слова (бінд‑) па сваёй фанетыцы яўнае запазычанне. Паняцце ’аднавокі, вірлавокі, касавокі і пад.’ можа выражацца складанымі словамі з словам ’жэрдка, падважнік і г. д.’ Параўн. чэш. bidlooký, pidlooký (bidlo ’жэрдка’), укр. вирлоо́кий ’вірлавокі, лупаты’, вирла́тий (пра вочы) ’лупаты’, ви́рла (мн.) ’лупатыя вочы’ (ви́рло ’доўгі падважнік, якім павяртаюць ветраны млын’; іначай пра ўкр. вирлатий, вирлоокий, бел. верлавокі Куркіна, Этимология 1970, 101–102). Семантычная матывацыя: ’падважнікі, якія «глядзяць» у розныя бакі’ → ’косыя вочы’. Можна меркаваць, што і ў слове біндаво́кі першая частка азначае ’жэрдка і г. д.’ Параўн. укр. бендю́га, биндю́га ’падважнік’, рус. биндю́г, биндю́га, бендю́г, бендю́га ’тс’ (< ням.; Фасмер, 1, 166).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павады́р, ‑а, м.

1. Той, хто водзіць каго‑н. Павадыр мядзведзя. □ Па дарозе ў вёску Ціхі Бор ішоў сляпы жабрак Мітрафан, трымаючыся рукою за плячо свайго хлопца-павадыра. Чарот. Сляпы сляпому не павадыр. Прыказка. // Той, хто паказвае дарогу; праваднік. Павадыр каравана. □ Ісці было нядоўга, але такімі сцежкамі, што без павадыра загубіўся б тут на першай вярсце. Якімовіч.

2. Разм. Важак, кіраўнік якой‑н. групы. Павадыр атрада. □ Толькі адзін павадыр табара аднавокі Ілка сядзіць .. з малымі пры самым агні. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр.: аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

2) які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр.: аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

3) накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр.: аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

4) які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр.: аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

5) прызначаны для аднаго, напр.: аднаспальны;

6) агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр.: аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

7) не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр.: аднаасобнік, аднаасобны;

8) які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр.: аднаразовы;

9) падобны, аднолькавы, напр.: аднастайнасць, аднастайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Варлаво́кі ’чалавек з вялікімі вачамі наверсе’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), варлаво́кій ’касавокі’ (Грыг.). Ужо Грыгаровіч (там жа) параўноўваў з чэш. vrlooký ’блізарукі’ (адкуль?). Параўн. укр. вирлоо́кий ’лупаты’, вирла́тий (пра вочы) ’тс’, вирла́ч ’тс’. Магчыма, ад *vьrlo ’рычаг, дышаль’ (параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 131), так Рудніцкі (395). Паняцце «вірлавокі» можа перадавацца словамі са значэннем ’рычаг, дышаль і да т. п.’ Параўн. яшчэ чэш. bidlovojký (ад bidlo ’рычаг’). Сюды ж і верлаво́кі ’лупаты, касавокі’ (Др.-Падб., Гарэц., Нас., Лысенка, ССП), рус. дыял. (смал.) Варлео́ка ’аднавокая казачная істота’, варлео́кийаднавокі’. Іншую этымалогію ўсёй групы слоў прапанавала Куркіна (Этимология, 1970, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)