наста́ць, -та́ну, -та́неш, -та́не; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра час, стан: пачацца, надысці.
Настаў час касьбы.
2. Прыстаць да каго-н. з патрабаваннямі, просьбамі і пад. (разм.).
Так настаў, што я адмовіць не мог.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
энцыклапеды́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць энцыклапедычнага. Толькі справядліва і другое: навуковым памкненням Адама Ягоравіча нельга адмовіць у пэўнай ступені энцыклапедычнасці. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іск, ‑у, м.
Спец. Звяртанне да суда з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў. Прад’явіць іск. Задаволіць іск. Адмовіць у іску.
•••
Сустрэчны іск — іск, які прад’яўляецца адказчыкам істцу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмаўля́ць несов.
1. в разн. знач. отка́зывать; см. адмо́віць;
2. отрица́ть;
не́льга а. і́сціны — нельзя́ отрица́ть и́стину
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бацьказабо́йца, ‑ы, м. і ж.
Забойца свайго бацькі. Але адмовіць вялікай ноччу ў пацалунку?! Такое рабілі, толькі калі між людзьмі ляжала кроў сваяка, блізкага сваяка, або самага лепшага друга. Такое рабілі толькі даносчыку на сваіх або бацьказабойцу. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наадрэ́з, прысл.
Рашуча, катэгарычна. Палонныя наадрэз адмовіліся ісці працаваць на мінамётны завод. «Звязда». Паўлік ужо раскрыў рот, каб наадрэз адмовіць гэтаму прыліпалу Бародзіну, але так нічога і не сказаў. Беразняк. «Ні ў якім разе!» — Адмовіўся сапёр рашуча, наадрэз. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отказа́ть сов.
1. адмо́віць;
2. (завещать) уст. адпіса́ць; завяшча́ць;
3. (уволить) уст. зво́льніць;
4. (о механизме) пераста́ць дзе́йнічаць; стаць, сапсава́цца; см. отка́зывать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сло́ўца, ‑а, н.
Разм. Памянш.-ласк. да слова (у 1, 3 знач.); трапнае, удалае слова, выраз. Кожнаму з.. [навасёлаў] Колас хацеў зазірнуць у вочы, пачуць ад кожнага хоць адно, але самае дарагое слоўца. Лужанін. Дам я Вам слоўца, братняе слоўца, шчырае слоўца, — не знаю другіх. Купала.
•••
Закінуць (адмовіць) слоўца гл. закінуць.
Моцнае слоўца — тое, што і моцнае слова (гл. слова).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
срабо́тать сов.
1. (сделать) разг. зрабі́ць;
2. техн. зрабі́ць, адмо́віць, спрацава́ць;
механи́зм не срабо́тал механі́зм не зрабі́ў, механі́зм адмо́віў, механі́зм не спрацава́ў;
автома́тика срабо́тала аўтама́тыка спрацава́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адмаўле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднаўляць — адмовіць і адмаўляцца — адмовіцца. // Адмоўны адказ на просьбу, патрабаванне і пад. [Лінкевіч] уяўляў, што яго просьбу можа задаволіць старшыня, і таму зразумеў словы Шаманскага, як адмаўленне. Дуброўскі.
2. Непрызнанне чаго‑н. Сіла рамана [«Трэцяе пакаленне»] Кузьмы Чорнага ў адмаўленні старога і сцверджанні новага, у вялікай мастацкай праўдзе, з якой робіць гэта. Галавач.
3. Тое, што фактам свайго існавання адмаўляе, выключае магчымасць існавання чаго‑н. іншага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)