про́жаўць, ‑і, ж.

Жоўты прасвет, жоўты адліў у афарбоўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адлію́
адалью́
адальё́м
адліё́м
2-я ас. адліе́ш
адалье́ш
адальяце́
адліяце́
3-я ас. адліе́
адалье́
адлію́ць
адалью́ць
Прошлы час
м. адлі́ў адлілі́
ж. адліла́
н. адліло́
Загадны лад
2-я ас. адлі́ адлі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адлі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́дліў, ‑ліву, м.

Тое, што і адліў (у 3 знач.). Уваччу яшчэ стаялі высокія сцены,.. чорныя з жаўтаватым водлівам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлі́ць², адалью́, адалье́ш, адалье́; адальём, адальяце́, адалью́ць; адліў, адліла́, адліло́; адлі́; адліты; зак., што.

Вырабіць ліццём.

А. статуэтку з бронзы.

|| незак. адліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адліва́нне, -я, н. і адлі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, ж.

|| прым. адліўны́, -а́я, -о́е і адлі́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Адлі́віца ’дошка, што прыбіваецца ніжэй шалёўкі, каб вада з шалёўкі не цякла на сцяну’ (КЭС, лаг.) да адліваць, ліць. Гл. адліў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асе́к ’загароджаны выган’ (Прышч.). Рус. осек ’агароджанае месца’, ’пасека’, осѣкъ і осѣка ’засека, абсечанае месца ў лесе, агароджа, агароджаны выган, завал у лесе, участак з пасекай, умацаванае месца’ (Даль), укр. паўдн.-зах. осік ’лес на ўзгорку’ польск. osiek нізкае месца, якое раней было пад лугам’, славен. osèk загон (для жывёлы), зруб (калодзежа), ачышчаная (ад лесу?) гара, адліў’ (таксама osêka), серб.-харв. о̀сек ’адхон, круча, зніжэнне вады, адліў’, о̏секаадліў’. Значэнне ’загароджаны выган’ адлюстроўвае сувязь з дзеясловам сячы (гл. Каткоў, Зб. Васілёнку, 139), менш верагодна — з тым значэннем, якое атрымала развіццё ў сербскахарвацкай і польскай мовах, улічваючы заліўныя сенажаці. Старарускае значэнне осѣкъ ’загародка ў лесе, асобны ўчастак у лесе, умацаванне з дрэў у лесе’ ўказвае на большую імавернасць першага. Сербскахарвацкае значэнне Махэк₂ (536) тлумачыў сувяззю з коранем *sęk‑ (гл. прасякацца). Параўн. таксама Скок, Rad, 272, 8–15, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́залаць, ‑і, ж.

Залацісты прасвет, залацісты адліў у афарбоўцы. Пабліскваў прозалаццю правы пагон, быццам прышыты да пляча. Пестрак. У ярка-зялёны лісцяны ўбор гаёў прабралася першая прозалаць. Хадкевіч. Серабрыстая нітка — Павуціна плыве. Нехта прозалаць выткаў Па зялёнай канве. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́сінь, ‑і, ж.

Сіні адліў, сіні прасвет у афарбоўцы чаго‑н. А вочы шэрыя, з просінню, і вельмі ўважлівыя. Арочка. Алесь ляжаў цяпер у лагернай нестаптанай траве, задумана глядзеў у высачэзную просіць, на ляную плынь недасяжных, пяшчотных аблокаў... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́зелень, ‑і, ж.

Зялёны прасвет, зялёны адліў у афарбоўцы. [Міканор] рынуўся ў рудую з прозеленню твань — уехаў аж па грудзі. Мележ. Было ціха, і ўзгоркі выглядалі вялізнымі светла-жоўтымі, з бледнай прозеленню, хвалямі, якія ўзняліся ў час шторму ды так і застылі. Хадкевіч. Глянеш на прозалаць сонца, Глянеш на прозелень ніў — Шлеш пацалунак сасонцы, Нізкі паклон — шырыні. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дсвет, ‑у, М ‑свеце, м.

Адбітак святла; водбліск. Ад водсвету бледнага полымя твар старога настаўніка здаваўся васковым. Шамякін. // Адліў. На матавым водсвеце медзі Насця прачытала маленькі надпіс. Лынькоў. // перан. Пашырэнне на каго‑, што‑н. чыіх‑н. уражанняў, пачуццяў, праяўленне іх. У апошнім з гэтых вершаў вельмі паэтычны пачатак, які кідае своеасаблівы водсвет на ўвесь твор. Бугаёў. [Буткевіч] убачыў у яе вачах водсвет таго захаплення, з якім яна [Гануся] заўсёды глядзела на яго. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)