распяча́тацца, ‑аецца; зак.

Адкрыцца, расклеіўшыся (пра што‑н. заклеенае, запячатанае). Пакет распячатаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца, раскласціся, распасцерціся (пра што-н. складзенае).

Парашут раскрыўся.

Парасон раскрыўся.

2. Вызваліцца ад таго, чым быў пакрыты; агаліцца.

Дзіця раскрылася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць бачным, адкрыцца вачам.

Перад вачамі раскрыўся прыгожы краявід.

4. Праявіць, выявіць сябе; адкрыцца.

Р. перад сябрам.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вядомым; выкрыцца.

Злачынства раскрылася.

|| незак. раскрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкрыцца.

2. Зак. да адкрываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адплю́шчыцца, ‑плюшчыцца; зак.

Адкрыцца, расплюшчыцца (пра вочы). Павекі вачэй заварушыліся, сілячыся адплюшчыцца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкрыва́цца, ‑аецца; зак.

Адкрыцца ў многіх месцах, усюды; адкрыцца ў вялікай колькасці. Лена баялася, што .. [Андрэй] паздзірае бінты і зноў пойдзе кроў, паадкрываюцца раны. Скрыган. Пасядзець бы .. [у скверы], пакуль усё ўсюды закрыта. А паадкрываецца, тады зноў у горад. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чэ́піцца; зак.

1. Аддзяліцца, адкалоцца.

Лучына адшчапілася.

2. Адкрыцца (пра кручок, зашчапку).

3. Адшпіліцца (пра што-н. прышпіленае, зашпіленае).

Адшчапілася брошка.

|| незак. адшчэ́плівацца, -аецца і адшчапля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Раззя́піць ’шырока раскрыць рот’ (Касп.), ръззяпе́ніць ’шырока расчыніць (дзверы)’ (ушац., Нар. лекс.), раззя́піццаадкрыцца, расчыніцца’, ’разінуць рот’, ’узняць крык, сварку’ (Юрч. СНЛ), рус. дыял. раззепа́й ’крыкун, гарлапан’ (пск., цвяр.), раззепа́ться ’пачаць шмат пазяхаць’. Ад зяпа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адаткну́цца, ‑ткнецца; зак.

Разм. Адкрыцца, адкаркавацца (пра бутэльку і пад.). // Пачаць зноў чуць (пра вушы). Нешта стрэліла ў вушах, і яны адаткнуліся. Я пачуў свой голас. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкрыва́цца несов.

1. в разн. знач. открыва́ться; см. адкры́цца;

2. страд. открыва́ться; посвяща́ться; обнажа́ться; см. адкрыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчыні́цца, ‑чыніцца; зак.

1. Адкрыцца (пра акно, дзверы, века скрыні, куфра і пад.). Я адшчапіў кручок, піхнуў рукою форткі. Акно адчынілася, у хату дыхнула вясна. Брыль. У гэты момант адчыніліся вароты, і ў Гарадок уехала фурманка з гнядым касманогім конікам. Ракітны.

2. Тое, што і адкрыцца (у 5 знач.). [Скрылевіч:] Дзякуючы сяму-таму з дужэйшых, улез у Інстытут сельскай гаспадаркі, які тады толькі што адчыніўся. Крапіва.

3. Стаць даступным, магчымым. Свет новы адчыніўся перад Ігнасём ва ўсёй прывабнай і бліскучай прынаднасці. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)