адамкнёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адамкнуць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчо́ўкнуць

‘адчыніць, адамкнуць, адсунуць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адшчо́ўкну адшчо́ўкнем
2-я ас. адшчо́ўкнеш адшчо́ўкнеце
3-я ас. адшчо́ўкне адшчо́ўкнуць
Прошлы час
м. адшчо́ўкнуў адшчо́ўкнулі
ж. адшчо́ўкнула
н. адшчо́ўкнула
Загадны лад
2-я ас. адшчо́ўкні адшчо́ўкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час адшчо́ўкнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паадмыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адамкнуць адно за другім усё, многае. Паадмыкаць замкі. Паадмыкаць кватэры. Паадмыкаць штыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмыка́ць несов.

1. отпира́ть, отмыка́ть;

2. (отсоединять) отмыка́ть; см. адамкну́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Інструмент, якім замест ключа можна адамкнуць замок. — Прабуй адмычкі, — сказаў Уладзік. Мэндрык забразгаў вязкай дробных жалезін і пачаў прабаваць імі замок. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отпере́ть сов. адамкну́ць, мног. паадмыка́ць; адчыні́ць, мног. паадчыня́ць; (задвижку) адсу́нуць, мног. паадсо́ўваць; (крючок) адшчапі́ць, мног. паадшчэ́пліваць, паадшчапля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбіра́льня, ‑і, ж.

1. Пакой, у якім адзяваюцца, прыводзяць у парадак свой знешні выгляд. // Памяшканне ў тэатры, дзе акцёры грыміруюцца і адзяваюцца перад прадстаўленнем. Акцёрскія прыбіральні.

2. Памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб, мыцця і пад. — Абмінуў хлеў, бачу — прыбіральня, а ля яе — ход на двор. М. Ткачоў. Умываліся над парашаю, бо ўмывальнікі знаходзіліся ў прыбіральні і трэба было чакаць, пакуль адамкнуць камеру. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́мацца, ‑аецца; безас. незак.

1. Уяўляцца ў думках; здавацца. Не то сніцца, не то думаецца Агею пра тое страшнае, што здарылася з ім у асеннюю раніцу. Крапіва. [Любе] думалася, што з кожнага акна на яе паказваюць пальцамі. Чорны.

2. Аб стане роздуму, разважання, абдумвання чаго‑н. [Косцік] любіць марыць у адзіноце. Тады неяк лёгка і раздольна думаецца. С. Александровіч. Дзе ўзяў бацька ключ, каб адамкнуць хату — аб гэтым не думалася. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)