га́дко нареч. га́дка; бры́дка, агі́дна; разг. паску́дна;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
проти́вноII нареч., безл., в знач. сказ. агі́дна, бры́дка, пры́кра;
слу́шать проти́вно слу́хаць пры́кра;
э́то проти́вно гэ́та агі́дна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́дка,
1. Прысл. да гадкі.
2. безас. у знач. вык., каму. Блага, агідна, прыкра. Гадка з’есці і шкада кінуць. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лядошна ’гідка, брыдка, агідна’ (Бяльк.). У выніку кантамінацыі з ляда́ік і рус. тошна, аднолькавых па значэнню.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паску́дна,
1. Прысл. да паскудны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Агідна, брыдка. Веры ад гэтага не палягчэла. На душы было паскудна. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́дка,
1. Прысл. да брыдкі.
2. безас. у знач. вык. Сорамна, непрыемна, агідна. Брыдка стала братам, радзей пачалі яны са стрэльбай ды вудай цягацца, а больш гаспадаркай займацца. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уро́дливо нареч. пачва́рна; (безобразно) га́дка, бры́дка; (отвратительно) агі́дна; (некрасиво) нязгра́бна; (нелепо) недарэ́чна; (ненормально) ненарма́льна;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пакрыць з усіх бакоў чым‑н. ліпкім. Боты абліпаюць граззю. // Шчыльна прылягаць. Мокрая сукенка абліпала стан Сцёпы, яе ўсю калаціла ад холаду. Барашка. Толькі пад дажджом ісці было не дужа зручна: ушчэнт мокрая куртка агідна абліпала цела. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́ціна ’саломенная мата’ (Касп.). Да ма́та (гл.).
Маціна 1 ’агідна, непрыемна’ (паўн.-усх., КЭС), смал. мати́но ’тс’. З рус. мовы, параўн. мати́ть перм. ’цягнуць на ваніты’, ’набрыдаць’, ’дакучаць’, казан. ’мучыць’, свярдл. ’хвалявацца, перажываць’.
Маці́на 2 ’мантач, марнатравец’. Да мот (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзі́ка, прысл.
1. Прысл. да дзікі.
2. Са страхам, спужана. — Зараз загарыцца наш дом, — сказала Марына, дзіка азіраючыся. Чорны.
3. у знач. вык. Дзіўна, незвычайна. [Валя:] Людзі мастацтва і раптам здраднікі. Як гэта агідна, дзіка і незразумела. Карпаў.
4. у знач. вык. Глуха, запушчана. Я ў сад пайшоў. Усё глуха, дзіка. Усё травою зарасло. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)