семітало́гія, -і, ж.

Агульная назва навук, якія вывучаюць семіцкія мовы і культуры.

|| прым. семіталагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэнамэ́, нескл., н., каго (уст. і кніжн.).

Усталяваная рэпутацыя, агульная павага.

Захаваць сваё р.

Р. добрага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чудзь, -і, ж., зб. (гіст.).

У Старажытнай Русі: агульная назва некаторых заходняфінскіх плямёнаў.

|| прым. чудскі́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архірэ́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Агульная назва вышэйшых чыноў праваслаўнага духавенства (епіскапа, архіепіскапа, мітрапаліта).

|| прым. архірэ́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агняцве́т, -у, Ме́це, м.

1. Аднагадовая травяністая расліна з жоўтымі кветкамі; братаўка (братоўка).

2. Агульная назва каштоўных камянёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радо́ўка¹, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -до́вак, ж.

Агульная назва некалькіх відаў шапкавых грыбоў сямейства радоўкавых.

Шэрая р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метры́чны¹, -ая, -ае.

У выразе: метрычная сістэмаагульная назва міжнароднай дзесятковай сістэмы адзінак, у аснову якой пакладзены метр і кілаграм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мутаге́н, -у, м. (спец.).

Агульная назва фізічных, хімічных, біялагічных фактараў, здольных стымуляваць мутацыю (у 1 знач.).

|| прым. мутаге́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збажына́, -ы́, ж., зб.

Агульная назва хлебных злакаў, а таксама зерне хлебных злакаў.

Хваляй разбягаецца калгасная з.

Мяшкі са збажыной.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індаеўрапе́йцы, -аў, адз. -пе́ец, -пе́йца, м.

Агульная назва плямён — продкаў сучасных народаў, якія гавораць на мовах індаеўрапейскай сям’і.

|| прым. індаеўрапе́йскі, -ая, -ае.

Індаеўрапейская прамова.

Індаеўрапейская сям’я моўагульная для многіх народаў Еўропы, Заходняй Азіі і Індастана сям’я моў, якая ўключае групы балтыйскую, германскую, грэчаскую, індыйскую, іранскую, кельцкую, раманскую, славянскую і інш.