шок, -у, мн. -і, -аў, м.

Агульнае цяжкае парушэнне функцый арганізма ў выніку моцнага фізічнага пашкоджання ці псіхічнага ўзрушэння.

У стане шоку.

Траўматычны ш.

|| прым. шо́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апеляты́ў, ‑тыву, м.

Спец. Імя агульнае ў супрацьлегласць імю ўласнаму.

[Ад лац. appellare — называць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўрапа́тыя, ‑і, ж.

Агульнае абазначэнне нервовых хвароб без сталых патолага-анатамічных змен.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв і pados — пакута.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхапатало́гія, ‑і, ж.

1. Агульнае вучэнне аб захворваннях псіхікі.

2. Адхіленне ў псіхіцы як хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выхоўваць ​1 — выхаваць.

2. Агульнае развіццё, культура чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піэмі́я, ‑і, ж.

Спец. Агульнае гнойнае заражэнне арганізма, пры якім утвараецца многа гнойных ачагоў у розных органах.

[Грэч. pýon — гной і haima — кроў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дырэкты́ва, ‑ы, ж.

Агульнае кіруючае ўказанне вышэйшага органа ніжэйшаму. Дырэктывы XXIV з’езда КПСС. Выканаць дырэктывы партыі і ўрада.

[Фр. directive з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагу́льніць, -ню, -ні́ш, -ні́ць; -нены; зак., што.

Знайсці агульнае ў розных думках, крыніцах, фактах і на падставе гэтага зрабіць агульны вывад; аб’яднаць, злучыць у нешта адзінае.

А. назіранні пісьменніка.

А. творчы вопыт даследчыкаў.

|| незак. абагульня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абагульне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульнатэарэты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае агульнае тэарэтычнае значэнне; які ахоплівае асноўныя тэарэтычныя пытанні пэўнай галіны ведаў. Агульнатэарэтычныя прынцыпы. Агульнатэарэтычныя пытанні мовазнаўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрадні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Зблізіць, зрабіць сябрамі, цесна звязаць. Агульнае гора зрадніла [Івана і Анютку] ціхай маўклівасцю. Быкаў. Расія.. зрадніла Міцкевіча з дзекабрыстамі. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)