кол 1, кала, м.

1. Палка, шост з завостраным канцом. Сымон уваткнуў сякеру ў калоду, на якой часаў калы. Чарнышэвіч. Сапёры размотвалі скруткі калючага дроту, забівалі ў зямлю калы. Хомчанка. // Усякая доўгая палка. Сабака пачаў агрызацца, і Сімон, схапіўшы кол, пачаў ганяць яго па двары. Самуйлёнак.

2. Разм. Самая нізкая школьная адзнака; адзінка. Атрымаць кол па дыктанту.

•••

Забіць асінавы кол гл. забіць.

Калом стаяць гл. стаяць.

Калом яму зямля гл. зямля.

Пасадзіць на кол гл. пасадзіць.

Стаяць калом у горле гл. стаяць.

У віру на калу гл. вір.

Хоць кол на галаве чашы каму гл. часаць ​2.

(Яго) і калом не заб’еш гл. забіць.

Як сарока на калу гл. сарока.

кол 2, кала, м.

Даўнейшая мера ворнай зямлі.

•••

Ні кала ні двара ў каго — нічога няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., каго-што.

1. Абвязаць кругом, з усіх бакоў, крыж-накрыж. Перавязаць пасылку шпагатам. □ [Цярэшка] зняў папружку і, каб спыніць кроў, перавязаў Нініну нагу вышэй раны. Шчарбатаў.

2. Налажыць павязку на рану, хворае месца. На скорую руку мяне распранулі, перавязалі рану. Адамчык. Вера не разгубілася, сарвала з галавы касынку, пашматала яе і перавязала акрываўленую руку. Дуброўскі. // Разм. Налажыць каму‑н. павязку. Брыгадны доктар Кірыла Антонавіч, які з’явіўся па выкліку з лагера, агледзеў і перавязаў раненых. Ляўданскі.

3. Звязаць, павязаць усё, многае або ўсіх, многіх. Перавязаць усе рэчы. □ «Куркулёў» можна было перавязаць, як сонных куранят. А пакуль дабярэшся назад ды вернешся сюды з чырвонаармейцамі, ачухаюцца і паспрабуюць агрызацца. Грахоўскі.

4. Развязаўшы, завязаць зноў або завязаць, звязаць іначай. Старая на хвіліну змоўкла, перавязала хустку на галаве, сышла з воза, паправіла збрую на кані. Бядуля. [Васіль] перацёр закарэлыя анучы, перавязаў парваныя аборы на лапцях. Мележ. — Не разлічыў! Снапы можна было рабіць значна танчэйшыя. — Давай перавяжам, — прапанавала Таня. Шашкоў.

5. Прывязаць, навязаць на новым месцы. [Верка:] — Ідзі [карову] здаі... На новае месца перавяжы... Абабіла пад нагамі ўсё за ноч... Гразь адна чорная... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сапці́ ’цяжка дыхаючы, пераважна носам, утвараць гукі з прысвістам’ (ТСБМ, Шат., Гарэц., Бяльк., Байк. і Некр.), со́пці ’сапці, спаць’ (Нас.), сапе́ць ’сапці’ (Бяльк., Касп., Ант.; брасл., Сл. ПЗБ), сапсці́ ’тс’ (Др.-Падб., Скарбы), сапа́ць ’пакрывацца налётам сажы’ (Сцяшк.), ’пачынаць разгарацца (аб дровах)’, ’салыпаць (аб пламені)’ (Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.), сапану́ць ’перадахнуць’ (Сцяшк. Сл.), сапну́ць ’тс’ (Шатал.), сапаце́ць ’хутка ісці’ (Сцяшк. Сл.), сапапу́ць ’садануць, пырнуць’ (Касп., Юрч.), сопону́ты ’рынуцца, кінуцца, шмыгнуць’, сапаце́ць ’пыхаць жарам’ (Нар. лекс.), сопоні́ты ’тс’ (Клім.), со́паць ’сапсці’ (ТС). З іншай ступенню чаргавання ў корані: сапа́ць ’сапці, цяжка дыхаць’ (Нас., Гар., Др.-Падб.), магчыма, з польск. sapać (гл. сап2). Укр. сапти́ ’сапці’, рус. сопе́ть ’тс’, дыял. ’дуць (аб ветры)’, ’піць’, ст.-слав. сопсти, ст.-рус. сопѣти ’іграць на трубе’, сопьць ’музыка, які іграе на трубе’, чэш. soptiti ’сапці; пыхкаць (аб пламені, дыму)’, славац. soptiť ’тс’, серб.-харв. со̀пити ’сапці, пыхкаць’, sopsti ’тс’, славен. sopéti, sopsti ’шумна дыхаць, фыркаць’, балг. со́пам сеагрызацца’; з іншай агаласоўкай кораня: ст.-рус. сапѣти, саплю ’сапці’, польск. sapać ’сапці; пыхкаць’, в.-луж. sapać ’вывяргаць’, н.-луж. sapaś ’пылаць, пламянець’, чэш. sapati se ’накідвацца на каго-небудзь’, славен. sápati ’тс’. Прасл. *sopti, *sopěti, *sapati ’цяжка дыхаць’. Куркіна (Этимология–1984, 46, 51–52) дзеясловы на ‑iti, ‑ěti, ‑ati лічыць прыналежнасцю асобных славянскіх моў эпохі дыялектнага развіцця прасл. мовы. Паралелі ў ст.-інд. śápati ’ён праклінае’, sábdah ’гук, голас, шум’, гл. Міклашыч, 316; Траўтман, 299; Майргофер, 3, 296. Праабражэнскі (2, 257 і наст.) лічыць слова гукапераймальным і параўноўвае з рус. сипеть, шипеть. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 718. Сной₁, 593, узводзіць слав. слова да і.-е. *su̯op‑ у тым жа значэнні. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 2, 1270; Борысь, 538.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. у каго-што, па кім-чым. Накіроўваць стрэл, удар у пэўную цэль. Паліцай цаляў у Андрыяна, але папаў у яго таварыша. Марціновіч. Спачатку немцы спрабавалі агрызацца, цалялі па самалётах з зенітак. Сачанка. // у што. Імкнуцца папасці (рукой, нагой і пад.) куды‑н., у што‑н. Усе яшчэ спалі, толькі Вара, пазяхаючы, цаляла рукой у рукаў ватоўкі і ніяк не магла патрапіць. Сабаленка. Не адставай, сынок, не адставай, — раз-пораз падахвочваў тата мяне. — Ты ў мае сляды цаляй — лягчэй будзе ісці. Пальчэўскі. // перан.; у каго-што. Разм. Мець каго‑н. на ўвазе. Каб не было памылкі, у каго ён цаляе, Чорны зрабіў сугучнымі прозвішчы прататыпа і героя. Лужанін. // да каго-чаго, на каго-што. Разм. Ісці, кіравацца ў пэўным напрамку. Адзін цаляў да Валодзі, другі накіраваўся да Івана. Новікаў.

2. Пападаць, трапляць. Кулі сыпаліся градам, а .. [Андрэй] не адчуваў, не заўважаў, куды яны цалялі. Кулакоўскі.

3. перан. Разм. Імкнуцца заняць якое‑н. становішча, месца. Гаспадар крыху замяшаўся, бо і ён таксама меў ласае вока на дачку пана каморніка, адразу сцяміўшы, куды цаляе яго сусед. Колас. — Эге, весела сёння ў народнай! — гукнуў ад парога Мальчэўскі. — Хто тут сёння ў завадатары цаляе? Васілёнак. // з інф. Імкнуцца зрабіць што‑н. пэўным чынам, у пэўны час або ў пэўным месцы. [Валодзя], відаць, цаляў выходзіць з дому і прыходзіць так, каб не трапляцца мне на вочы. Сабаленка. Як толькі малыя з заняткаў, дык.. [жанчыны] ў школу. І ўсё цаляюць заходзіць па адной. Кавалёў.

•••

Зуб на зуб не цаляе — тое, што і зуб на зуб не пападае (гл. зуб).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)