сугляда́ць

‘разведваць што-небудзь, дазнавацца пра што-небудзь, аглядаць што-небудзь; пазіраць (чалавек суглядае навокал)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сугляда́ю сугляда́ем
2-я ас. сугляда́еш сугляда́еце
3-я ас. сугляда́е сугляда́юць
Прошлы час
м. сугляда́ў сугляда́лі
ж. сугляда́ла
н. сугляда́ла
Загадны лад
2-я ас. сугляда́й сугляда́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сугляда́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аглянуцца (у 1 знач.).

2. Зал. да аглядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переосвиде́тельствовать сов. пераагле́дзець, паўто́рна агле́дзець, несов. пераагляда́ць, паўто́рна агляда́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., каго-што.

1. Зрабіць навуковы агляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго-н.

Д. законы прыроды.

Д. склад рэчыва.

2. Абследаваць, агледзець (аглядаць) для высвятлення, устанаўлення чаго-н.

Д. хворага.

Д. мясцовасць.

|| наз. дасле́даванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Равідава́цьаглядаць, знаёміцца са становішчам’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з польскай мовы, параўн. польск. rewidować ’абшукваць каго-небудзь’, ’рабіць рэвізію’, ’пераглядаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэві́зія ’праверка, перагляд’ (ТСБМ). Ст.-бел. ревизия (ревизия) ’тс’ < ст.-польск. rewizyja < лац. revīsio ’зноў аглядаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раза́рый, ‑я, м.

Разм. Тое, што і ружоўнік. [Купала] .. вадзіў аглядаць сад, зусім па-дзіцячы радуючыся даволі вялікаму разарыю, якім ён асабліва ганарыўся. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грыбні́к, ‑а, м.

Разм. Той, хто збірае або любіць збіраць грыбы. [Лабановіч] з захапленнем заўзятага грыбніка стаў аглядаць найбольш зручныя для баравікоў лясныя сховы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аглядваць, аглядаць, азіраць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

досма́тривать несов.

1. (что) дагляда́ць;

2. (производить осмотр) спец. агляда́ць; (на таможне) надгляда́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)