згламаздзі́ць

‘зрабіць што-небудзь абы-як, няўмела’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згламазджу́ згламаздзі́м
2-я ас. згламаздзі́ш згламаздзіце́
3-я ас. згламаздзі́ць згламаздзя́ць
Прошлы час
м. згламаздзі́ў згламаздзі́лі
ж. згламаздзі́ла
н. згламаздзі́ла
Загадны лад
2-я ас. згламаздзі́ згламаздзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час згламаздзі́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

наварга́ніць

‘нарабіць абы-як што-небудзь, чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наварга́ню наварга́нім
2-я ас. наварга́ніш наварга́ніце
3-я ас. наварга́ніць наварга́няць
Прошлы час
м. наварга́ніў наварга́нілі
ж. наварга́ніла
н. наварга́ніла
Загадны лад
2-я ас. наварга́нь наварга́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час наварга́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скяле́мзаць

‘неахайна, абы-як зрабіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скяле́мзаю скяле́мзаем
2-я ас. скяле́мзаеш скяле́мзаеце
3-я ас. скяле́мзае скяле́мзаюць
Прошлы час
м. скяле́мзаў скяле́мзалі
ж. скяле́мзала
н. скяле́мзала
Загадны лад
2-я ас. скяле́мзай скяле́мзайце
Дзеепрыслоўе
прош. час скяле́мзаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дры́баць

‘драпаць пяром, крэмзаць, пісаць абы-як што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дры́баю дры́баем
2-я ас. дры́баеш дры́баеце
3-я ас. дры́бае дры́баюць
Прошлы час
м. дры́баў дры́балі
ж. дры́бала
н. дры́бала
Загадны лад
2-я ас. дры́бай дры́байце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дры́баючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крамзо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. (разм.).

Няўмела, неакуратна пісаць; крэмзаць.

Калі абы-як к., дык лепш не псаваць паперу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаля́й-валя́й нареч., прост. так-ся́к, абы-я́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -па́ў, -па́ла; -падзі́; зак.

1. у каго-што. Трапіць у цэль, дасягнуць каго-, чаго-н. чым-н. кінутым, накіраваным.

П. ў цэль.

Бомба папала ў дом.

2. Апынуцца ў якім-н. месцы, становішчы, абставінах (звычайна выпадкова, нечакана).

П. пад суд.

Сена папала пад дождж.

3. безас., каму. Пра спагнанні, непрыемнасці, якія атрымае або можа атрымаць хто-н. (разм.).

Пападзе табе, хлопча, ад бацькі за такое!

4. прош. папа́ла. У выразах (разм.): дзе папала (усё роўна дзе, абы-дзе), куды папала (абы-куды), чым папала (абы-чым), што папала (усё роўна што, абы-што), як папала (усё роўна як, у беспарадку, абы-як).

|| незак. папада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.); наз. папада́нне, -я, н. (у 1 знач.).

Прамое п. снарада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.).

У беспарадку, абы-як пакласці, упхнуць куды-н.

С. усё ў мех.

|| незак. спіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кромса́ть несов., разг.

1. (абы-я́к) рэ́заць;

кромса́ть хлеб, мате́рию (абы-я́к) рэ́заць хлеб, матэ́рыю;

2. перен. крэ́мзаць, крамса́ць;

кромса́ть ру́копись крэ́мзаць (крамса́ць) ру́капіс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неаха́йны, -ая, -ае.

1. Які не захоўвае чысціні, парадку; які ўтрымліваецца ў беспарадку.

Неахайная гаспадыня.

Н. пакой.

2. Зроблены абы-як, без стараннасці.

Неахайная работа.

|| наз. неаха́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)