адчу́жаны, -ая, -ае.

1. Адасоблены, абыякавы да іншых.

Хлопец нейкі змрочны, а.

2. Які выражае адчужэнне.

А. позірк.

|| наз. адчу́жанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахаладзе́лы, -ая, -ае.

1. Які ахаладзеў, астыў.

Ахаладзелыя рукі.

2. перан. Які стаў да ўсяго абыякавы, страціў запал, актыўнасць.

А. да пагулянак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безудзе́льны, -ая, -ае.

Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым-н.; абыякавы да ўсяго.

Безудзельныя адносіны да чаго-н.

|| наз. безудзе́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флегматы́чны, -ая, -ае.

1. Спакойны, ураўнаважаны, павольны, які слаба праяўляе эмоцыі.

Ф. тэмперамент.

2. Вялы, абыякавы, раўнадушны.

Ф. голас.

|| наз. флегматы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесстра́стный бясстра́сны; (равнодушный — ещё) абыя́кавы, хало́дны, раўнаду́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прохла́дный

1. халаднава́ты;

2. перен. халаднава́ты, абыя́кавы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасі́ўны ’неактыўны, неэнергічны, абыякавы’ (ТСБМ). Праз рус. мову з лац. passivus ’нядзейны, абыякавы’ (Ин. сл., 16, 375).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апаліты́чны, -ая, -ае.

1. гл. апалітызм.

2. Які ўхіляецца ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці, абыякавы да пытанняў і праблем палітыкі.

|| наз. апаліты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамяне́лы, -ая, -ае.

1. Які ператварыўся ў камень.

Скамянелае карэнне сасны.

2. перан. Нерухомы, застылы, безжыццёвы, абыякавы.

С. позірк.

С. твар.

|| наз. скамяне́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цюхця́й, -яя́, мн. -яі, -яёў, м. (разм., неадабр.).

Непаваротлівы, няспрытны, абыякавы да ўсяго чалавек; няўклюда.

|| ж. цюхця́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -я́ек.

|| прым. цюхця́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)