абша́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абша́ру абша́рым
2-я ас. абша́рыш абша́рыце
3-я ас. абша́рыць абша́раць
Прошлы час
м. абша́рыў абша́рылі
ж. абша́рыла
н. абша́рыла
Загадны лад
2-я ас. абша́р абша́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час абша́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шырыня́, -і, ж.

1. гл. шырокі.

2. Працягласць чаго-н. у папярочніку, а таксама (разм.) вялікі абшар, шыр.

Ш. ракі.

Матэрыял шырынёй у адзін метр.

Вакол ш. і прастор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абша́рына, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і абшар. Кароткі зычны залп ускалыхнуў абшарыну. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абша́рышча, ‑а, н.

Тое, што і абшар. Напоены сілай абшарышчаў братніх, Падаўся зноў Нёман да мора, як ратнік. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амша́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і абымшэлы. У нагах у яго [хорама] рассцілаўся абшар Хвоек гонкіх і пахані чорнай, Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэрыто́рыяабшар, працяг зямлі’ (ТСБМ, Пятр.). Можа разглядацца як адаптаваны тэрмін з мясцовай актавай лаціны ВКЛ, параўн. лац. territoriumабшар, прыналежны да нейкага горада, ваколіца горада; поле, маёмасць, уладанне; рэгіён’ (Жлутка). Магчыма, пазнейшае абноўленае запазычанне праз рус. территория з франц. territoire, англ. territory, што ўзыходяць да лац. terra ‘зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяж ’рад, лінія’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’працягласць’ (Гарэц.), ’абшар’ (Бяльк.). Палаталізаваны варыянт да сцяг4, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папрастарне́ць, ‑ее; зак.

Стаць больш прасторным, прастарнейшым. Пасля касьбы і жніва абшар ваколіцы як бы папрастарнеў. Бядуля. / у безас. ужыв. — Папрастарнела ў камеры, нібы ў лесе, калі ў ім ссякуць старое дрэва, — з сумам у голасе заўважыў Лабановіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распасце́рціся, -стру́ся, -стрэ́шся, -стрэ́цца; -стро́мся, -страце́ся, -стру́цца; распасцёрся, -сце́рлася; -стры́ся; зак.

1. Легчы або паваліцца, шырока расхінуўшы рукі, ногі.

Ранены распасцёрся на зямлі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняць сабой шырокі абшар, вялікую прастору.

Над зямлёй распасцёрся купал неба.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пашырыць сферу свайго дзеяння, уплыву.

Дзейнасць мясцовых эколагаў распасцерлася на суседнія раёны.

|| незак. распасціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разло́г, ‑у, м.

Абшар; адкрытая прастора. Бліскучым срэбрам выбіваліся рэчкі ў нізкіх берагах, раскрываліся шырокія разлогі балотных нізін, заросшых дзікаю травою, аерам і чаротам. Колас. Хутка абсыхалі пясчаныя разлогі паўз Прыпяць. Мележ. А там жа, на тых высокіх разлогах, сеяць ужо можна. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)