Ру́нда ст.-бел. ’дазор, каравул’ (Ст.-бел. лексікон). З ням. Runde ’кола, круг; абход’, відаць, праз польскую, параўн. Фасмер, 3, 517.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нашмарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Разм. Намазаць, нацерці. Пастагнаў [бацька] уночы, маці нашмаравала бакі тарпатынаю, а раніцаю павалокся на абход. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наўдолькі ’ў абход’ (смарг., Сл. ПЗБ). Магчыма, ад удоль ’наўсцяж’, параўн. рус. вдоль ’тс’, або з *на‑ўдалекі, гл. далёкі, з «узнаўленнем» о пад націскам, параўн. дыял. штаны, але штонікі і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абагну́ць, -гну́, -гне́ш, -гне́; -гнём, -гняце́, -гну́ць; -гні́; -гну́ты; зак.
1. каго-што. Абысці, аб’ехаць кругом; пайсці, паехаць у абход чаго-н.
А. лес.
2. што. Згінаючы што-н., абкруціць вакол чаго-н.
А. бочку абручом.
|| незак. агіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е, абгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і агіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абхо́дны, -ая, -ае.
1. Такі, па якім можна ісці ў абход; кружны.
А. шлях.
2. перан. Не просты, звязаны з хітрыкамі, падманам (пра дзеянні, паводзіны каго-н.).
Дзейнічаць абходнымі сцежкамі.
3. Звязаны з абходам, акружэннем ворага.
А. манеўр.
○
Абходны ліст (лісток) — дакумент, у якім адзначаецца, што няма матэрыяльнай запазычанасці ў тых, хто ідзе ў адпачынак ці звальняецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ляско́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца дробны, перарывісты стук; бразготка (у 4 знач.). Набралі загоншчыкі трашчотак, ляскотак, свісткоў і пайшлі ў абход некалькіх лясных кварталаў. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак.
1. Абысці кругом, пайсці ў абход чаго‑н. [Сымон] абагнуў сядзібу пана Між ярыны і жытніх лаў. Колас. Вось яшчэ паўцыферблата Абагнула стрэлка. Гілевіч.
2. Згінаючы што‑н., абкруціць вакол чаго‑н. Абагнуць кавалак дроту вакол слупа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заго́ншчык, ‑а, м.
Удзельнік аблавы, які разам з другімі гоніць звера на паляўнічых. Набралі загоншчыкі трашчотак, ляскотак, свісткоў і пайшлі ў абход некалькіх лясных кварталаў. Пальчэўскі. Загоншчыкі ідуць тым часам на супрацьлеглы край пералеска і ўваходзяць з таго боку на ўчастак, абцягнуты вяроўкай з флажкамі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак., каго-што.
1. Абняць (рукамі, лапамі і пад.).
Дзяўчынка абхапіла маці за шыю.
2. перан. Акружыць з усіх бакоў (пра агонь, цемру і пад.).
Абхапіў агонь будыніну.
3. Успрыняць цалкам што-н.; зразумець, засвоіць.
А. позіркам краявід.
Адразу а. увесь матэрыял.
4. Распаўсюдзіць сярод каго-н.
А. падпіскай на газеты.
5. Зрабіць абход праціўніка з флангаў з мэтай нанясення ўдару.
Партызаны абхапілі ворага з трох бакоў.
|| незак. абхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Тое, што і абход (у 1, 2 знач.).
2. Тое, што і абыходак (у 1, 3 знач.). «Спатканне» — адзін сярод тых вершаў Танка, якія, вырасшы на глебе падпольнай літаратуры і фальклору, самі ўвайшлі ў вусны мастацкі абыход працоўных былой Заходняй Беларусі. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)