зрэ́зак, ‑зка, м.

Астатак, абрэзак чаго‑н. [Базыль] вачамі абшукаў прызбу, вуглы і ўбачыў заткнуты пад застрэшак зрэзак бруска. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акраво́кабрэзак’ (Бяльк., БРС, Гарэц., Касп., Шат.), акравакабрэзак ад сукна’ (Некр.), окравок ’парваная палоска лыка’ (Нік.), акраўкаабрэзак’ (Янк. I), акрайіц (КЭС), акравень (Касп.), окравок (КТС) да краіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шмато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Абрэзак, абрывак скуры, тканіны і пад.

Ш. матэрыі.

2. Жмут чаго-н.

Ш. поўсці.

3. Невялікі кавалак, камяк чаго-н.; нязначная колькасць чаго-н.

Ш. сала.

Сям-там тырчалі шматкі сухой травы.

|| прым. шмато́чны, -ая, -ае і шматко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкума́т, ‑а, М ‑маце, м.

Разм. Абрывак, абрэзак; асобная частка (тканіны, адзення, скуры і пад.). Максім Ус адной рукою адцягнуў.. [Івана] за свіран, перавязаў рану шкуматом кужэльнай кашулі. Грахоўскі. Да самай ночы, грызучыся між сабой, .. [шкуру] цягалі, рвалі на шкуматы сабакі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акрамо́сак ’шматок крамнай матэрыі’ (Бяльк.), ’шмат, абрэзак’ (Касп.), акрамоссе (Касп.), акрамёскі (КЭС, Багд.) да крамсаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скума́т ‘шматок, кавалачак, абрэзак (тканіны)’, ‘жмут, пук’ (Нас.), ‘акравак’ (Касп., Барад.; віц., ЛА, 4). Гл. шкумат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ласку́т, ‑а, М ‑куце, м.

Абрэзак, абрывак (тканіны, скуры і пад.). Ласкут паперы. // зб. Спец. Кавалкі тканіны стандартнай шырыні і малой даўжыні як адыходы вытворчасці. Мерны ласкут. // толькі мн. (ласкуты́, ‑оў). Абрыўкі чаго‑н., лахманы. На крылах [ветрака] трапяталі пад ветрам шырокія ласкуты палатна. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скура́т, ‑а, М ‑раце, м.

Разм. Кавалак, абрэзак скуры. Падшыць валёнкі скуратом. □ Сплеценыя лапці Рыгор падшывае скуратом ад старога хамута, падлажыўшы пад яго сукенку для цеплыні. Пальчэўскі.

•••

Як скурат на агні (круціцца, выкручвацца) — даказваць сваю непрычыннасць, невінаватасць у якой‑н. справе, звычайна нядобрай, выгароджваць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лохматабрэзак, акравак’, ’гніллё’, лахматок, лахматочак ’тс’ (Нас., Яруш.). Трубачоў (Эт. сл., 15, 251) выводзіць прасл. loxmotъ, якое да laxъ, laxmy > лах, лахма́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абгалага́ніць ’абстрыгчы дагала’ (Юрч.), абкалганіць ’абстрыгчы’ (Яўс.) ад польск. gałganабрэзак’. Выбухное г у беларускім слове сведчыць аб яго польскім паходжанні, гл. Слаўскі, 1, 163.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)