абмярко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмеркаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усебако́вы, -ая, -ае.

Які ахоплівае, разглядае што-н. з усіх бакоў, падрабязны.

У. разгляд справы.

Усебакова (прысл.) абмеркаваць пытанне.

|| наз. усебако́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмеркава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмеркаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмеркава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абмеркаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обсужде́ние абмеркава́нне, -ння ср.;

подве́ргнуть обсужде́нию абмеркава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абталкава́ць

‘патлумачыць, абмеркаваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абталку́ю абталку́ем
2-я ас. абталку́еш абталку́еце
3-я ас. абталку́е абталку́юць
Прошлы час
м. абталкава́ў абталкава́лі
ж. абталкава́ла
н. абталкава́ла
Загадны лад
2-я ас. абталку́й абталку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абталкава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

амо́віць

‘абгаварыць, абмеркаваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. амо́ўлю амо́вім
2-я ас. амо́віш амо́віце
3-я ас. амо́віць амо́вяць
Прошлы час
м. амо́віў амо́вілі
ж. амо́віла
н. амо́віла
Загадны лад
2-я ас. амо́ў амо́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час амо́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадыскутава́ць

‘скончыць дыскутаваць, пэўны час падыскутаваць; абмеркаваць што-небудзь спрэчнае (прадыскутаваць пытанне)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прадыскуту́ю прадыскуту́ем
2-я ас. прадыскуту́еш прадыскуту́еце
3-я ас. прадыскуту́е прадыскуту́юць
Прошлы час
м. прадыскутава́ў прадыскутава́лі
ж. прадыскутава́ла
н. прадыскутава́ла
Загадны лад
2-я ас. прадыскуту́й прадыскуту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прадыскутава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадэбатава́ць

‘скончыць дэбатаваць, пэўны час падэбатаваць; абмеркаваць што-небудзь спрэчнае (прадэбатаваць пытанне)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прадэбату́ю прадэбату́ем
2-я ас. прадэбату́еш прадэбату́еце
3-я ас. прадэбату́е прадэбату́юць
Прошлы час
м. прадэбатава́ў прадэбатава́лі
ж. прадэбатава́ла
н. прадэбатава́ла
Загадны лад
2-я ас. прадэбату́й прадэбату́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прадэбатава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кандыдату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Права ці магчымасць стаць кандыдатам (у 1 знач.).

Абмеркаваць кандыдатуру для ўнясення ў спіс для тайнага галасавання.

2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.).

К. не зусім падыходзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)