тыра́ж 1, ‑у, м.
1. Розыгрыш выйгрышаў у пазыцы або латарэі. Трэці тыраж дзяржаўнай пазыкі.
2. Пагашэнне аблігацый пазыкі або іншых папер установай, якая іх выпусціла. Аблігацыя выйшла ў тыраж.
•••
Выйсці ў тыраж гл. выйсці.
[Фр. tirage.]
тыра́ж 2, ‑у, м.
Колькасць экземпляраў якога‑н. друкаванага выдання аднаго выпуску. Тыраж газеты. Выданне мастацкіх твораў вялікім тыражом. □ Тыраж кнігі даволі вялікі, і тое, што праз некалькі тыдняў яна ўжо знікла з прылаўкаў кнігарняў, сведчыць пра цікавасць да яе шырокага кола чытачоў. «Полымя».
[Фр. tirage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́ртасць, ‑і, ж.
1. Каштоўнасць, цана (пра грашовыя знакі, цэнныя паперы). Аблігацыя вартасцю ў дзесяць рублёў.
2. Кошт чаго‑н. у грашовых адзінках. Ацэначная камісія вокам прыкідвала вартасць пазвожанай маёмасці. Скрыган.
3. Спец. Грамадска неабходная праца, затрачаная на вытворчасць тавару і ўвасобленая ў гэтым тавары. Закон вартасці.
4. перан. Станоўчая якасць, важнасць; значэнне. Іншы раз здараецца, што недаацэнка або пераацэнка мастацкіх вартасцей твора вядзе да парушэння перспектывы літаратурнага працэсу. Шкраба. Вайны прайшоў я полымя і змрок. І мне вядома добра міру вартасць. Зарыцкі. // часцей мн. З’явы, прадметы, якія маюць вялікае значэнне. — Чалавек жыве дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб ствараць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным для іншых, — сказаў Турсевіч. Колас.
•••
Прыбавачная вартасць — частка вартасці тавару, якая ствараецца працай наёмных рабочых і прысвойваецца эксплуататарскімі класамі.
Спажывецкая вартасць — здольнасць тавару задавальняць якую‑н. патрэбу пакупніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
досто́инство ср.
1. го́днасць, -ці ж.;
чу́вство со́бственного досто́инства пачуццё ўла́снай го́днасці;
ни́же моего́ досто́инства ніжэ́й маёй го́днасці;
2. (положительное качество) до́брая я́касць; (ценность) ва́ртасць, -ці ж.; (заслуга) заслу́га, -гі ж.;
э́тот план име́ет то досто́инство, что он прост гэ́ты план ма́е ту́ю до́брую я́касць (ва́ртасць), што ён про́сты;
оцени́ть по досто́инству ацані́ць па заслу́гах;
3. (стоимость) ва́ртасць, -ці ж.;
облига́ция досто́инством сто рубле́й абліга́цыя ва́ртасцю сто рублёў (у сто рублёў).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)