абліга́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Каштоўная папера, па якой яе ўладальніку выплачваецца даход у форме працэнтаў або выйгрышаў

|| прым. аблігацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абліга́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абліга́цыя абліга́цыі
Р. абліга́цыі абліга́цый
Д. абліга́цыі абліга́цыям
В. абліга́цыю абліга́цыі
Т. абліга́цыяй
абліга́цыяю
абліга́цыямі
М. абліга́цыі абліга́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абліга́цыя ж. облига́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абліга́цыя, ‑і, ж.

Каштоўная папера, якая дае яе трымальніку даход у выглядзе выйгрышу або працэнтаў ад яе намінальнай вартасці. Аблігацыі дзяржаўнай пазыкі. Выйграць па аблігацыі.

[Ад лац. obligatio — абавязацельства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купю́ра², -ы, мн. -ы, -пю́р, ж. (спец.).

Каштоўная папера — аблігацыя або грашовы знак.

Старублёвая к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

облига́ция абліга́цыя, -цыі ж.;

облига́ция госуда́рственного за́йма абліга́цыя дзяржа́ўнай пазы́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяцідзесяцірублёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў пяцьдзесят рублёў. Пяцідзесяцірублёвая аблігацыя.

2. Коштам у пяцьдзесят рублёў. Пяцідзесяцірублёвы пярсцёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцірублёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў пяць рублёў. Пяцірублёвая аблігацыя.

2. Коштам у пяць рублёў. На сцяне весела цікаў пяцірублёвы гадзіннік. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́ртасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Каштоўнасць, цана грашовага знака.

Аблігацыя вартасцю ў дзесяць рублёў.

2. Кошт чаго-н. у грашовых адзінках.

Вызначыць в. рэчы.

3. Колькасць грамадска неабходнай працы, затрачанай на вытворчасць тавару і ўвасобленай у гэтым тавары (спец.).

Прыбавачная в.

Спажывецкая в.

Менавая в.

Закон вартасці.

|| прым. ва́ртасны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

Вартасныя паказчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́ртасць ж.

1. (ценность) досто́инство ср.; цена́;

абліга́цыя ~цю ў дзе́сяць рублёў — облига́ция досто́инством в де́сять рубле́й;

2. эк. сто́имость;

прыба́вачная в. — приба́вочная сто́имость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)