Райграс, райграс англійскі ’расліна Llolium perenne L.’ (Кіс.). Запазычанне, хутчэй за ўсё, праз рускую або польскую мову (гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 84 < ням. rejgras) з англійскага словазлучэння rye grass ’іржавая трава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаламбу́ха ‘страшная пачвара, здань, якой палохалі дзяцей’ (навагр., Жыв. сл.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё, дэрыват з суф. ‑ух(а) ад літ. skalam̃byti ‘гучна ўдараць; гучна лаяць’, ‘моцна біць, калаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлушча́нка ’расліна Pinguicula L.’ (Кіс.). Калька лацінскай назвы расліны, параўн. лац. pinguiculus, памянці, ад pinguis ’тлусты, тоўсты’, укр. товстя́нка ’расліна Pinguicula L.’, рус. жиря́нка ’тс’ з-за мясістасці лістоў расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выслане́ц ’ганец; той, каго паслалі за якой-небудзь справай’ (Нас.), высла́нец ’ссыльны’ (Касп.). Рус. пск. выслане́ц ’ссыльны’. У першым значэнні запазычанне з польск. wysłaniec ’пасол, дэлегат; ганец’, у другім — дэрыват да выслаць з суф. ‑ец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашу́га ’галавакружэнне, павышаны ціск’ (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.). Хутчэй за ўсё ад шугаць ’гойдаць, калыхаць’, што адлюстроўвае стан хворага чалавека; не звязана з балг. шу́га, серб.-харв. шӳга ’кароста’ (з тур. šuga, гл. Младэнаў, 695).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыбінце́й ’прыстасаванне для асвятлення лучынай’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žibiñčius ’тс’. Параўн. ст.-бел. (з 1519 г.) жибентяй ’асоба, адказная за асвятленне і ацяпленне’ < літ. žibintojas. Карскі, Труды, 390; Яблонскіс, 268; Гіст. лекс., 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вінегрэ́т, ‑у, М ‑грэце, м.

1. Халодная страва, прыгатаваная з дробных кавалачкаў нарэзанай агародніны, часам з рыбай або мясам, і запраўленая алеем, воцатам і пад.

2. перан. Разм. Сумесь розных прадметаў, паняццяў. [Настрыца:] — Мяне цікавіць: з каго вы гэтую брыгаду будзеце ствараць, хто ў яе зараз пойдзе?.. Усе працуюць, кожны на сваім месцы, а тут і ўборка падыходзіць. Можна такога вінегрэту нарабіць, што потым і за цэлы год не разбярэшся... Стаховіч.

[Ад фр. vinaigrette — падліва з воцатам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяскры́ўдны, ‑ая, ‑ае.

Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей; мірны, нявінны. Але да яе [Машы] непакою за пасевы азімых аднесліся з бяскрыўднай сялянскай іроніяй. Шамякін. // Няздольны пакрыўдзіць; няшкодны. Разам з другімі рагатаў і «князь». Смяяўся шчыра, да слёз, і на хвіліну здаўся бяскрыўдным дзіцем, якому яшчэ патрэбна нянька. Карпюк. // Няздольны пакрыўдзіцца, някрыўдны; вельмі дабрадушны. [Павел] быў настолькі бяскрыўдны і бездапаможны, што з ахвотай адклікаўся, калі мы яго клікалі барабаншчыкам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. заходзіць — зайсці (у 1, 4 знач.). // Асобнае дзеянне з тых, што паўтараюцца, могуць паўтарацца (ужываецца з прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі). Самалёт рабіў другі заход над вузкім фіёрдам Альта. Шамякін. Амаль у кожны заход траплялася сякая-такая дробная рыбка. Колас.

2. Прыём (ужываецца з колькаснымі лічэбнікамі). Вінтоўкі — іх дваццаць штук — перанеслі ў два заходы. Навуменка.

•••

Адным заходам — заадно, за адным разам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляска́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Без звычайнай пукатасці, прыплюснуты. Пляскаты лоб. □ Хлопчык, падобны з твару на маці — паўнашчокі, з чорнымі вачыма і крышку пляскатым носам, — абхапіў бацьку за шыю. Хадкевіч.

2. Які мае невялікую вышыню або таўшчыню пры прамой і роўнай паверхні. Хістаючыся, Алесь пасунуўся да прызбы, выграб вялікі пляскаты камень, падняў у сябе над галавою, але камень сарваўся з рук. Адамчык. Хлопцы прынеслі толькі пляскаты нямецкі штых. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)