Зляб ’непрыглядны, мізэрны чалавек’, злябоўка ’непрыглядная жанчына’ (бялын., Яўс.), злеб ’сноб’ (Касп., значэнне недакладнае; прыклад: «зьлеб ты пракляты, што мучыш?»). З лат. žlēba ’непрыглядны чалавек’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 111). Лат. ž змянілася на зʼ. Параўн. яшчэ жлоб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
отчёт м. справазда́ча, -чы ж.;
отда́ть себе́ отчёт усвядо́міць, зразуме́ць;
челове́к до́лжен отдава́ть себе́ отчёт во всех свои́х посту́пках чалаве́к паві́нен разуме́ць су́тнасць усі́х сваі́х учы́нкаў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
превосхо́дный
1. (очень хороший) ве́льмі до́бры; (чудесный) цудо́ўны; (отличный) выда́тны; (необыкновенный) надзвыча́йны;
превосхо́дный челове́к ве́льмі до́бры (цудо́ўны) чалаве́к;
2. (превосходящий) перавыша́ючы;
превосхо́дная сте́пень грам. найвышэ́йшая ступе́нь;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ванту́рнік ’авантурыст’ (Нас.). Вантурнік < авантурнік < авантурны (чалавек) у выніку універбізацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Но́пік ’нецямлівы чалавек’: Нопік ты, нічога ня ведыіш (Бяльк.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэптушы́ло ’чалавек з вялікім жыватом’ (ТС). Экспрэсіўнае ад рэптух (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тры́ньдзяўка ‘слабавольны, легкадумны чалавек’ (Руб.). Відаць, да тры́ньдзець, гл. трындзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зуй 1 ’адыход пры часанні воўны’ (карэліц., Жыв. сл.). Ці не з літ. zuĩkis ’заяц’, паколькі заяц між іншым ’раменьчык, з дапамогай якога звязваюць часткі хамута’ ў рус. гаворках, сумежных з БССР. Але гэта мала верагодна. Звязана з зуёк (гл.)? Няясна.
Зуй 2 ’хітры; кволы чалавек’ (Касп.). Рус. зуй, арханг., пенз. ’рухавае, жвавае дзіця’, перм. ’бойкі чалавек’, зах.-бранск. ’пануры, маўклівы чалавек’, ярасл., калуж. ’хітры чалавек, зух’. Розныя значэнні і шырокая тэрыторыя распаўсюджання не даюць пэўна выдзеліць цэнтральную сему (рухавасць?) і паставіць пытанне пра запазычаны характар слова (літ. zuĩkis ’заяц’, zùiti ’рухацца, шукаць’?). Ці звязана з зуёк? Параўн. зух. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спрытню́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑нюзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Неадабр. Чалавек, які рознымі хітрыкамі выкарыстоўвае, якія‑н. абставіны выгадна для сябе. [Калгаснік:] — Бач, выхваляецца чым, спрытнюга. Дзве кватэры змяняў... Жычка. [Галя:] — Бач, які спрытнюга, не паспеў прыехаць сюды, а ўжо раманчык проста з ходу закруціў. Сабаленка.
2. Умелы, спрытны чалавек. Як ні налягаюць, здаецца, і маладзейшыя спрытнюгі-касцы, а Пятра не могуць дагнаць. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энтузія́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Чалавек, ахоплены энтузіязмам, натхнёны чым‑н. Няхай мне даруе лёс мой учынак, але я адразу надумаў выкарыстаць энергію гэтых юных энтузіястаў на карысць агульнае справы. Дубоўка. // чаго. Чалавек, які ўсе сілы аддае якой‑н. справе, шчыры прыхільнік чаго‑н. Будучы сапраўдным энтузіястам навукі, ён [Скарына] імкнуўся асвоіць яе ў самых розных галінах. Алексютовіч. Адным з кіраўнікоў тэатра быў юны літаратар і энтузіяст аматарскай сцэны Юрый Тарых. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)